Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Турма на востраве Джудэка ў Венецыі Турма на востраве Джудэка ў Венецыі  (ANSA)

Біенале ў Венецыі: 20 тысяч наведвальнікаў павільёну Святога Пасада

24 лістапада 2024 года завяршылася 60-я Міжнародная мастацкая выстава – Венецыянская біенале. Павільён Святога Пасаду цягам сямі месяцаў наведалі 20 тысяч чалавек.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Павільён пад назвай Маімі вачыма быў размешчана на тэрыторыі жаночай турмы на востраве Джудэка. Наведаць яго маглі не больш за сто чалавек у дзень і толькі па папярэднім запісе, аднак, усе месцы былі забраніраваны наперад ужо ў першыя некалькі месяцаў дзейнасці праекта.

Прысутнасці Святога Пасаду на Біенале было прысвечана каля 500 артыкулаў і рэпартажаў у міжнародных СМІ. Для асвятлення яго працы акрэдытацыю атрымалі 115 журналістаў, галоўным чынам з Італіі, ЗША, Кітая, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Іспаніі, Бразіліі і Нідэрландаў.

Кардынал Жазэ Таленціна дэ Мэндонса, прэфект Дыкастэрыі па культуры і адукацыі, адзначыў, што галоўным поспехам ватыканскага павільёна стала прыцягненне ўвагі да сітуацыі ў турмах і дэманстрацыя шырокіх магчымасцей супрацоўніцтва з пэнітэнцыярнымі ўстановамі. Дзякуючы супрацоўніцтву з Міністэрствам юстыцыі Італіі ў якасці гідаў у праекце ўдзельнічалі некаторыя зняволеныя, якія адбываюць пакаранне ў турме.

У павільёне Святога Пасаду былі прадстаўлены працы сусветна вядомых мастакоў: Маўрыцыа Катэлана, Бінту Дэмбеле, Сімона Фаталя, Клэр Фантэн, Соні Гомес, Карыты Кент, Марка Перэга і Зоі Салдана, Клер Табурэ і, як спецыяльнага госця, Ханса Ульрыха Обрыста. 28 красавіка 2024 года выставу наведаў Папа Францішак. Ён стаў першым у гісторыі Пантыфікам, які завітаў на Венецыянскую біенале.
 

28 лістапада 2024, 12:44
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930