Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Арцыбіскуп Галахер падчас візіту ў Камерун Арцыбіскуп Галахер падчас візіту ў Камерун 

Арцыбіскуп Галахер здзейсніў афіцыйны візіт у Камерун

18 лістапада 2024 года арцыбіскуп Пол Рычард Галахер завяршыў пяцідзённы афіцыйны візіт у Камерун, прымеркаваны да 10-годдзя падпісання Рамачнага пагаднення паміж Святым Пасадам і гэтай афрыканскай краінай.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Праграма візіту Сакратара па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі прадугледжвала сустрэчы з палітычным кіраўніцтвам і біскупамі Камеруна, наведванне Цэнтральна-Афрыканскага каталіцкага ўніверсітэта ў Яўндэ, дзе яму быў прысуджаны тытул Ганаравога доктара, а таксама цэлебрацыю святой Імшы ў сталічнай базіліцы Марыі Каралевы Апосталаў.

У звароце да камерунскага епіскапату арцыбіскуп Галахер падкрэсліў, што Рамачнае пагадненне мае фундаментальную важнасць для ўмацавання сувязі паміж Касцёлам і грамадствам на карысць цэласнага развіцця ўсіх жыхароў краіны і міру.

Іерарх пажадаў, каб каталіцкая супольнасць у Камеруне рабіла свой унёсак у агульнае дабро, будуючы масты, якія дапамогуць аб’яднаць народ. У гэтым кантэксце ён згадаў пра важнасць “сацыяльнага душпастырства”, скіраванага на аказанне дапамогі людзям, незалежна ад іх паходжання і веравызнання. Арцыбіскуп падкрэсліў, што Касцёл павінен дасягаць “экзістэнцыяльных перыферый чалавецтва, каб несці ўсім жыццё ў Езусе Хрысце”.

Папскі дыпламат заклікаў біскупаў рабіць так, каб голас Касцёла па актуальных праблемах грамадства быў чутным і меў “прароцкае вымярэнне”. Ён пажадаў, каб біскупы заставаліся мужнымі перад абліччам насілля, ад якога працягваюць пакутаваць некаторыя рэгіёны краіны, спрыялі прымірэнню, адраджэнню надзеі і справядлівасці.

Асаблівую ўвагу арцыбіскуп Галахер надаў пытанню рэлігійнай свабоды. Ён нагадаў, што “абавязак паважаць рэлігійную свабоду патрабуе, каб палітычная супольнасць гарантавала Касцёлу прастору для дзейнасці”. “Касцёл у Камеруне не павінен разглядацца як адна з няўрадавых арганізацый ці нейкая асацыяцыя, але як партнёр дзяржавы”, з узаемнай павагай да іх адпаведнай аўтаноміі, - сказаў дыпламат, заклікаючы камерунскіх біскупаў не баяцца даносіць да ўладаў погляд вучэння Касцёла на сацыяльныя праблемы.
 

19 лістапада 2024, 12:37
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930