Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale (Allegro vivace)
Расклад Падкасты
Сцяг Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) Сцяг Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) 

Святы Пасад у АБСЕ: захоўваць адзінства ў вызначэнні правоў чалавека

Засяродзіць увагу на ўзгодненых абавязацельствах АБСЕ, а не на тых, якія выклікаюць рознагалоссі, заклікаў 30 верасня 2024 года мансеньёр Рычард Гіра ўдзельнікаў Канферэнцыі па чалавечым вымярэнні, якая праходзіць у Варшаве.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Пастаянны прадстаўнік Святога Пасада пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Вене
выказаў шкадаванне ў сувязі з адсутнасцю кансэнсусу адносна важных рашэнняў, якія тычацца Сустрэчы па рэалізацыі чалавечага вымярэння. Неабходна зразумець, чаму так часта не ўдаецца дасягнуць кансэнсусу па гуманітарных пытаннях "трэцяга кошыку", лічыць дыпламат. На яго думку, status quo, які захоўваецца на працягу многіх гадоў, адлюстроўвае не толькі палітычную сітуацыю ці некаторыя нявырашаныя дэталі, але і больш істотныя рознагалоссі ў разуменні правоў чалавека.

Святы Пасад часта выказваў занепакоенасць падыходамі, якія вырываюць правы чалавека з іх належнага кантэксту, абмяжоўваюць сферу іх прымянення або дапускаюць варыянты іх тлумачэння і адмаўленне іх універсальнасці. У гэтым сэнсе ўспрыманне абавязацельств АБСЕ, узятых на сябе некаторымі дзяржавамі або групамі так, як быццам яны з'яўляюцца ўсеагульна ўзгодненымі, супярэчаць фундаментальнаму правілу кансенсусу і прынцыпу суверэннай роўнасці дзяржаў-удзельніц, адзначыў мансеньёр Гіра.

Дыпламат нагадаў пра неабходнасць дакладна і асцярожна ўжываць тэрмін правы чалавека, каб ён не ператварыўся ў рытарычны лозунг, а таксама звярнуў увагу на небяспеку выкарыстання гэтага паняцця ў сучасных ідэалогіях.

Прадстаўнік Святога Пасада заклікаў да агульнага падыходу да гуманітарных пытанняў "трэцяга кошыку” і ўсеагульных прынцыпаў правоў чалавека, якія ляжаць у аснове чалавечага вымярэння. Каб дасягнуць рэальных вынікаў і прагрэсу, важна засяродзіцца на ўзгодненых абавязацельствах АБСЕ, а не на канцэпцыях, якія могуць выклікаць рознагалоссі, - зазначыў ён.

01 кастрычніка 2024, 10:56
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031