Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа Францішак і ксёндз Антоніа Спадара Папа Францішак і ксёндз Антоніа Спадара  (Vatican Media)

Ксёндз Спадара пра Dilexit nos: міласэрнасць – сэрца вучэння Папы

Новая энцыкліка – гэта ключ да разумення ўсяго пантыфікату і духоўнасці Францішка, - падкрэсліў падсакратар Дыкастэрыі па справах культуры і адукацыі, ксёндз Антоніа Спадара.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Для разумення духоўнасці Папы, “важна памятаць, што вельмі значным этапам яго пантыфікату быў Юбілей Міласэрнасці”. “Тэма міласэрнасці, гэта значыць сэрца, якое становіцца блізкім, якое любіць глыбока (...) знаходзіцца ў цэнтры дзейнасці Папы, які абапіраецца на распазнаванне”, - адзначыў італьянскі езуіт у каментары для Vatican News.

“Францішак заўсёды адчуваў сябе “грэшнікам, збаўленым любоўю Бога”. Я памятаю, як ён казаў пра гэта ў першым інтэрв’ю на пачатку пантыфікату. Таму прыярытэтам для яго з’яўляецца любоў да Бога, а навяртанне – плён гэтай любові”, - сказаў святар, падкрэсліваючы, што Пантыфік надае важнае значэнне непасрэдным адносінам з Езусам, разуменню Хрыстовай любові, што дазваляе мацней любіць і наследаваць Яго.

“Напісанне энцыклікі пра сэрца кажа, што ўваход у Сэрца Хрыста дазваляе нам адчуць, што нас любіць сэрца чалавечае, поўнае пачуццяў, такіх жа, як нашы ўласныя. У гэтым сэнсе духоўнасць Францішка далёкая ад неўцелаўлёнасці і закамянеласці”, - дадаў езуіт.

Ксёндз Спадара падкрэсліў таксама, што сацыяльнае вучэнне Францішка – гэта прамы плён яго духоўнасці, духоўнасці Сэрца Хрыстовага. Пра гэта сам Папа выразна кажа ў сваім дакуменце, адзначаючы, што мы павінны злітавацца над параненай зямлёй.

“У гэтай энцыкліцы ён паказвае Езуса, які працягвае руку і аздараўляе... І дзякуючы Яго любові мы можам будаваць повязі братэрства, а таксама разам клапаціцца пра наш агульны дом. Таму я б не рабіў адрознення паміж сацыяльным і духоўным вучэннем Папы. Безумоўна, сэрца – гэта цэнтр, як духоўнага, так і сацыяльнага вучэння Францішка”, - сцвердзіў падсакратар ватыканскага ведамства.

Езуіт лічыць, што Пантыфік выбраў менавіта гэты момант для напісання энцыклікі Dilexit nos, бо адчувае, што “грамадства губляе сэрца”, выразам чаго з’яўляецца, з аднаго боку, пашырэнне абыякавасці, жорсткасці і канфліктаў, а з іншага, пагоня людзей за эфектыўнасцю, рацыянальнасцю, жыццём у фармаце “смарт”, у якім часта няма месца сардэчнасці.
 

29 кастрычніка 2024, 10:45
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930