Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Sonata per pianoforte in La min
Расклад Падкасты
Брыфінг у Зале Друку Апостальскай Сталіцы Брыфінг у Зале Друку Апостальскай Сталіцы 

Сінод 2024: вызваліць дары і харызматы ўсіх ахрышчаных

Празрыстасць і суадказнасць у Касцёле, увага да дзяцей і моладзі, пошук эфектыўных спосабаў евангелізацыі – над гэтымі тэмамі працягвалі разважаць на Другой сесіі XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Удзельнікі Сінода выступілі са шматлікімі канкрэтнымі прапановамі, грунтуючыся на ўласным досведзе служэння ў розных рэгіёнах планеты, - паведамілі члены сінадальнай Камісіі па інфармацыі падчас брыфінгу, які 14 кастрычніка 2024 года прайшоў у Зале Друку Апостальскай Сталіцы ў Ватыкане.

Празрыстасць і суадказнасць у Касцёле

Адной з цэнтральных тэм на Сінодзе была празрыстасць у касцёльнай супольнасці. Падкрэслівалася неабходнасць большай адкрытасці, асабліва ў пытаннях абароны ад злоўжыванняў і кіравання фінансамі. Адначасова адзначалася важнасць захавання канфідэнцыяльнасці і павагі да прыватнасці ў пэўных сітуацыях.

Прапаноўвалася стварэнне дарадчых органаў з удзелам свецкіх экспертаў у розных галінах для дапамогі біскупам у прыняцці рашэнняў. На думку ўдзельнікаў Сінода, гэта павінна дапамагчы пазбегнуць памылак, якія ў мінулым прывялі да крызісу, звязанага са злоўжываннямі ў дачыненні да непаўналетніх.

Удзел свецкіх, жанчын і моладзі

Значная ўвага надавалася пытанню большага ўцягвання свецкіх, жанчын і моладзі ў жыццё Касцёла. Абмяркоўвалася неабходнасць умацавання ролі жанчын і свецкіх экспертаў у фарміраванні будучых святароў у семінарыях. Удзел жанчын называўся “фундаментальным”, бо яны “заўважаюць тое, што не бачаць іншыя, гарантуюць ураўнаважаную фармацыю, узбагачаюць праграму падрыхтоўкі будучых святароў у цэлым”.

Праблема гвалту ў дачыненні да манахінь

На Сінодзе згадвалася пра існаванне балючага пытання злоўжыванняў, з якімі сустракаюцца манахіні, пры гэтым гаворка ідзе не толькі пра сексуальныя злоўжыванні, але таксама пра злоўжыванні ўладай, сумленнем, духоўнасцю. Прапаноўвалася ўвесці спецыяльныя працэдуры ў дыяцэзіях і біскупскіх канферэнцыях для вырашэння гэтых праблем.

Місіянерства і евангелізацыя

Удзельнікі Сінода падкрэслівалі важнасць улічвання мясцовых культурных асаблівасцяў у місіянерскай дзейнасці. Адзначалася неабходнасць вучыцца ў новых мясцовых Касцёлаў, напрыклад, у Афрыцы, якія дэманструюць вялікую жыццяздольнасць. Абмяркоўваўся вопыт арганізацыі нядзельных сходаў без святароў у некаторых афрыканскіх краінах, дзе катэхеты і аўтарытэтныя свецкія вернікі бяруць на сябе адказнасць за правядзенне Літургіі слова з удзяленнем святой Камуніі.

Барацьба з клерыкалізмам

На Сінодзе неаднаразова гучалі заклікі пазбягаць усіх формаў клерыкалізму. Прапаноўвалася ўмацоўваць блізкасць паміж біскупамі, святарамі і Божым народам. Падкрэслівалася важнасць удзелу свецкіх у працэсах прыняцця рашэнняў і неабходнасць тлумачэння матываў, калі рашэнне прымаецца насуперак агульнаму меркаванню.

Фарміраванне “культуры клопату”

Удзельнікі Сінода падкрэслівалі важнасць фарміравання “культуры клопату” ў Касцёле, што прадугледжвае перагляд адносін, якія не адпавядаюць стылю Езуса, і стварэнне атмасферы ўзаемнай павагі і падтрымкі.

Каталіцкія школы і евангелізацыя

На Сінодзе звярталася асаблівая ўвага на важнае значэнне каталіцкіх школ і іх ролю ў евангелізацыі. Заўважалася, што ў некаторых краінах кантроль над каталіцкімі школамі ўзяла дзяржава, навязваючы праграмы, якія не адпавядаюць вучэнню Касцёла.

Вызваліць дары і харызматы ўсіх ахрышчаных

Падчас сінадальнага брыфінгу слова ўзялі прадстаўнікі Касцёла з розных рэгіёнаў планеты. Адным з гасцей быў арцыбіскуп Рыжскі Збігнеў Станеўскі. Ён нагадаў журналістам пра евангелізацыйную мэту Сінода, які павінен дапамагчы пастырам “вызваліць дары і харызматы кожнага ахрышчанага” і зрабіць парафіяльныя супольнасці, рухі і розныя касцёльныя структуры больш місійнымі. Іерарх адзначыў важнасць аналізу розных форм евангелізацыі і пошуку найбольш эфектыўных. “Мы павінны бачыць, дзе дзейнічае Святы Дух, якія практыкі прыносяць добрыя плёны, вучыцца на гэтым досведзе і дзяліцца ім”, - сказаў ён, адзначыўшы, у прыватнасці, эфектыўнасць “школ евангелізацыі”.
 

15 кастрычніка 2024, 09:33
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031