Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
2023.04.18 Sister-led-dialogue su ambiente

Папская акадэмія жыцця: круглы стол па ўстойліваму земляробству

9 кастрычніка 2024 года ў рымскім інстытуце “Augustinianum” праходзіць круглы стол з удзелам афрыканскіх фермераў. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Папская акадэмія жыцця, кампанія Bayer і шэраг фермерскіх аб’яднанняў.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Афрыканскія аграрыі і эксперты ў галіне сельскай гаспадаркі сабраліся ў Вечным горадзе, каб абмеркаваць шляхі развіцця ўстойлівага земляробства з дапамогай сучасных тэхналогій. Фермеры прыбылі ў Рым з такіх краін, як Кот-д’Івуар, Лесота, Малі, Руанда, Нігерыя, Кенія, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Уганда і Замбія.

Адкрываючы сустрэчу ад імя Папскай акадэміі жыцця, ксёндз Андрэа Чучы адзначыў, што факт правядзення ватыканскай установай такога мерапрыемства камусьці можа здацца дзіўным, але сустрэча добра адпавядае місіі акадэміі, якая клапоціцца пра чалавечае жыццё. “Мы разумеем, што ў наш гіпертэхналагічны час нельга абыходзіцца без сур'ёзнага, навуковага вывучэння ўздзеяння новых тэхналогій на чалавечае жыццё і планету, на якой мы жывем. Мы робім гэта не ў апакаліптычным тоне, а з адказнасцю і клопатам пра людзей і пра сацыяльныя сувязі, якія іх аб'ядноўваюць”, - сказаў ён.

“Мы розныя. У нас розныя гісторыі і розныя пазіцыі. Аднак гэта не праблема, а важная падстава для сустрэчы. Мы разам сутыкаемся з выклікамі і разам вырашаем праблемы”, - звярнуўся да ўдзельнікаў круглага стала ксёндз Чучы.

09 кастрычніка 2024, 12:58
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930