Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Le Chant du Rossignol
Расклад Падкасты
Швейцарскі епіскапат падчас візіту ad limina. Архіўнае фота Швейцарскі епіскапат падчас візіту ad limina. Архіўнае фота  (Vatican Media)

Святы Пасад: няма падстаў для справы супраць біскупаў Швейцарыі

Дыкастэрыя па справах біскупаў не выявіла доказаў злачынстваў швейцарскіх біскупаў, але заклікала іх да большай увагі ў будучыні пры разглядзе выпадкаў злоўжыванняў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Святы Пасад завяршыў папярэдняе кананічнае расследаванне, якое тычылася абвінавачванняў супраць некаторых швейцарскіх біскупаў. Вынікі былі старанна прааналізаваны Дыкастэрыяй па справах біскупаў з дапамогай аўтарытэтных экспертаў.

Расследаванне не выявіла доказаў злачынстваў, утойвання, занядбання ці памылак, якія патрабавалі б узбуджэння кананічнага крымінальнага працэсу. Аднак апісаныя паводзіны не лічыцца правільнымі, было ўстаноўлена, што працэдуры, прадугледжаныя кананічным правам, не выконваліся належным чынам.

У выніку гэтых фармальных парушэнняў Дыкастэрыя выдала кананічныя папярэджанні. Яна заахвоціла швейцарскіх біскупаў да большай увагі ў будучыні і да разгляду паведамленых выпадкаў злоўжыванняў з найвышэйшай стараннасцю і кампетэнтнасцю, строга прытрымліваючыся ўсіх нормаў, якія дзейнічаюць у следчых працэдурах.

Кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост, прэфект Дыкастэрыі па справах біскупаў, адзначыў, што за апошнія некалькі складаных гадоў чальцы швейцарскага епіскапату дасягнулі значнага прагрэсу і сталі больш эфектыўнымі ў вырашэнні выпадкаў злоўжыванняў. Яны наймаюць усё больш кваліфікаваны персанал і ў большай ступені супрацоўнічаюць з незалежнымі ўстановамі.

Швейцарскіх біскупаў заахвочваюць працягваць актыўную і рыгарыстычную пільнасць у прымяненні кананічнага права ў дачыненні да разгляду выпадкаў сексуальных злоўжыванняў. Пры гэтым падкрэсліваецца, што дырэктывы Касцёла не з'яўляюцца толькі прававымі інструментамі, але адлюстроўваюць глыбокае пачуццё справядлівасці і адказнасці перад ахвярамі, да якіх трэба падысці з уважлівасцю, аказаць дапамогу і кампенсаваць шкоду.
 

19 кастрычніка 2024, 12:56
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031