Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін падчас візіту ў Сербію Кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін падчас візіту ў Сербію  (ANSA)

Кардынал Паралін здзейсніў афіцыйны візіт у Сербію

17-18 верасня 2024 года Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы наведаў Сербію. Візіт быў прымеркаваны да дзвюх значных падзей: 100-годдзя заснавання Бялградскай архідыяцэзіі і 325-годдзя падпісання Карлавіцкага мірнага дагавора.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Кардынал Паралін наведаў Сербію па запрашэнню арцыбіскупа Бялградскага Ладзіслава Нэмэта і біскупа Срэмскага Фабіяна Сваліны. У паездцы яго суправаджаў саветнік нунцыятуры ксёндз Януш Блахавяк.

У міжнародным аэрапорце Бялграда Дзяржсакратара сустракалі прадстаўнікі касцёльных і дзяржаўных улад, у тым ліку апостальскі нунцый у Сербіі, мансеньёр Санта Ганджэмі, міністр юстыцыі Мая Паповіч і міністр інфармацыі і тэлекамунікацый Дзеян Рысціч.

Вечарам 17 верасня кардынал Паралін узначаліў урачыстае набажэнства з нагоды сотай гадавіны Бялградскай архідыяцэзіі. Прысутнічалі вышэйшыя грамадзянскія ўлады, шматлікія арцыбіскупы і біскупы, члены дыпламатычнага корпуса, святары, кансэкраваныя асобы і вернікі. У сваёй гаміліі Дзяржсакратар засяродзіў увагу на таямніцы Касцёла і заклікаў вернікаў быць "песнярамі надзеі ў цывілізацыі, моцна пазначанай адчаем".

18 верасня іерарх сустрэўся з палітыкамі: прэзідэнтам Аляксандрам Вучычам і прэм'ер-міністрам Мілашам Вучэвічам. Падчас перамоў абмяркоўваліся такія тэмы, як двухбаковыя адносіны паміж Святым Пасадам і Сербіяй, сітуацыя на Заходніх Балканах, асабліва дыялог Бялграда і Прышціны, войны ва Украіне і на Блізкім Усходзе.

На сустрэчы з Патрыярхам Сербскай Праваслаўнай Царквы Парфірыем абмяркоўваліся пытанні экуменічнага дыялогу і ролі хрысціянскіх канфесій у сучасным свеце.

У другой палове дня 18 верасня кардынал Паралін наведаў марыйный санктуарый у Тэкіі, што ў Срэмскай дыяцэзіі, а таксама прыняў удзел у міжканфесійнай малітоўнай сустрэчы ў горадзе Срэмскі-Карлаўцы, прысвечанай 325-годдзю падпісання Карлавіцкага мірнага дагавора. Урачыстасць прайшла ў капліцы, пабудаванай на тым месцы, дзе ў 1669 годзе быў дасягнуты мір.

У сваім звароце Дзяржсакратар падкрэсліў, што "вайна ніколі не з'яўляецца прыдатным сродкам вырашэння праблем паміж народамі". “Шкода, якую наносяць узброеныя канфлікты, не настолькі матэрыяльная, колькі перш за ўсё маральная, таму што разбурае давер адзін да аднаго і пакідае глыбокія раны ў сэрцах пацярпелых. Кожны канфлікт уяўляе сабой крах гуманізму і паразу чалавецтва. Сапраўдны мір магчымы толькі дзякуючы прабачэнню", - сказаў кардынал Паралін.

06 кастрычніка 2024, 10:16
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930