Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Responsoria a 6 voci per il Giovedi Santo (Feria quinta)
Расклад Падкасты
57-я сесія Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе 57-я сесія Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе  (ANSA)

Святы Пасад у ААН: паважаць міжнароднае гуманітарнае права

Усе нацыі павінны спрыяць міру і стабільнасці, нагадаў Пастаянны назіральнік Святога Пасада ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе. Ён заклікаў дзяржавы далучыцца да Канвенцыі па касетным боепрыпасам і выконваць яе.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Вайна – гэта заўсёды параза, - рашуча сцвердзіў арцыбіскуп Этарэ Балестрэра, выступаючы на 57-й чарговай сесіі Савета па правах чалавека, якая 11 верасня 2024 года прайшла ў Жэневе. Ён нагадаў, што “маральным компасам" павінна служыць Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.

Парушэнні міжнароднага гуманітарнага права працягваюць выклікаць пакуты, абвастраць гуманітарныя крызісы, падрываць вяршэнства закона і спрыяць беспакаранасці. У сувязі з ростам “дыскрымінацыі, пераследу і гвалту”, калі “многія рэлігійныя супольнасці, асабліва хрысціяне, становяцца мішэнню", прадстаўнік Святога Пасада заклікаў да "пашырэння бяспечных і легальных маршрутаў для бежанцаў і мігрантаў".

Дзяржавы абавязаны “спрыяць стварэнню асяроддзя, якое б садзейнічала свабодзе рэлігіі, веры і сумлення". Яны таксама павінны спрыяць чалавечаму братэрству, дыялогу і слуханню, асабліва тых, хто бяднейшы і найменш уплывовы, падкрэсліў іерарх.

Раней, 10 верасня 2024 года, арцыбіскуп Балестрэра прыняў удзел у 12-м пасяджэнні дзяржаў-удзельніц Канвенцыі па касетным боепрыпасам, выказаўшы заклапочанасць Святога Пасада ў сувязі з вытворчасцю, захоўваннем, перадачай і выкарыстаннем касетных боепрыпасаў ва ўзброеных канфліктах. Ён назваў дамовы аб раззбраенні "маральнымі абавязкамі перад цяперашнім і будучымі пакаленнямі".

Папскі дыпламат падкрэсліў важнасць Канвенцыі па касетным боепрыпасам, адзначаючы, што павага да міжнароднага права і пагадненняў аб раззбраенні – гэта не слабасць, а "высакародная крыніца сілы і адказнасці перад усім чалавецтвам". Ён выказаў глыбокую заклапочанасць у сувязі з выхадам дзяржаў-удзельніц Канвенцыі і заклікаў усе краіны далучыцца да гэтай дамовы, універсалізацыя якой павінна разглядацца як "юрыдычны абавязак".

14 верасня 2024, 10:02
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031