Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Удзельнікі ватыканскай прэс-канферэнцыі па падрыхтоўцы СДМ 2027 Удзельнікі ватыканскай прэс-канферэнцыі па падрыхтоўцы СДМ 2027 

СДМ вяртаецца ў Азію: Святы Пасад анансуе падрыхтоўку

Гэтай восенню адбудзецца перадача сімвалаў Сусветных дзён моладзі ад Лісабона да Сеула. Святы Пасад анансаваў падрыхтоўку да СДМ 2027 у Паўднёвай Карэі, падкрэсліваючы важнасць міжкультурнага дыялогу і выклікаў сучаснасці.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У нядзелю, 24 лістапада 2024 года, падчас Імшы, якую Папа Францішак адправіць на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, моладзь з Лісабона перадасць моладзі з Сеула сімвалы Сусветных дзён моладзі: Крыж Моладзі і ікону Багародзіцы – Salus Populi Romani. Пра гэта паведаміў прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям'і і жыцця, кардынал Кевін Фарэл падчас прэс-канферэнцыі ў Ватыкане, прысвечанай стану падрыхтоўкі да глабальнай моладзевай падзеі ў сталіцы Паўднёвай Карэі ў 2027 годзе.

СДМ у Сеуле 2027 будзе больш, чым проста сустрэчай

"Мы спадзяёмся, што на працягу наступных трох гадоў шмат маладых людзей, нават тых, хто ніколі не ўдзельнічаў у Сусветных днях, здзейсняць падарожжа, пераважна духоўнае, каб сустрэцца ў Азіі з Наступнікам Пятра і разам адважна сведчыць пра Хрыста", - сказаў амерыканскі пурпурат.

Ён падкрэсліў, што ў Карэі католікі складаюць 11 працэнтаў насельніцтва. "Хоць Касцёл і з'яўляецца меншасцю, ён поўны жыццёвасці і ўсялякіх ініцыятыў, узбагачаны гераічным сведчаннем многіх мучанікаў, ад якога і дагэтуль зыходзіць вельмі моцнае святло веры і надзеі, якое даходзіць да ўсіх вернікаў ва ўсім свеце", - адзначыў іерарх.

“Натуральная адкрытасць Азіі да суіснавання культур будзе вялікай дапамогай для маладых пілігрымаў”

Фарэл заўважыў, што СДМ вяртаецца ў Азію пасля сустрэчы ў Маніле ў 1995 годзе і сцвердзіў, што "натуральная адкрытасць Азіі да суіснавання культур, дыялогу і камплементарнасці стане вялікай дапамогай для маладых пілігрымаў на іх шляху фармацыі, каб стаць будучымі пасланцамі міру ў свеце, так разарваным канфліктамі і супярэчнасцямі".

Ён выказаў перакананне, што "дынамічны азіяцкі кантэкст прымусіць маладых людзей задумацца пра дыялог паміж верай і сучаснасцю” і зразумець выклікі глабальнага маштабу: “страту сэнсу, што часта характарызуе жыццё ў найбольш развітых грамадствах, лічбавую рэвалюцыю, кліматычны крызіс, эканамічную няроўнасць".

"Пілігрымка на СДМ у Сеуле 2027 будзе больш, чым проста сустрэчай", - падкрэсліў арцыбіскуп гэтага горада Пітэр Сун-тэк Чунг, старшыня мясцовага арганізацыйнага камітэта. Ён адзначыў, што "гэта будзе значнае падарожжа, падчас якога маладыя людзі, аб'яднаныя з Езусам Хрыстом, задумаюцца і пагавораць пра сучасныя выклікі і несправядлівасць, з якімі яны павінны сутыкнуцца". Гэта будзе "вялікае свята, якое дазволіць кожнаму адчуць поўную жыцця і энергіі культуру, створаную маладымі карэйцамі".

Акрамя таго, праз гэта свята маладыя карэйцы будуць мець каштоўную магчымасць уключыцца ў захапленні і клопаты сваіх аднагодкаў і падзяліцца сваімі.

Карэйскі іерарх нагадаў, што "Каталіцкі Касцёл у Карэі з'яўляецца сведчаннем добраахвотнай і дынамічнай веры сваіх першых вернікаў, якія прынялі зярняты Евангелля без дапамогі місіянераў, вядомыя Духам Святым ".

У сваю чаргу, генеральны каардынатар Сусветных дзён у Сеуле, біскуп Пол Кёнг Санг Лі запэўніў, што маладыя карэйскія католікі "адкрытыя да міжрэлігійнага дыялогу і імкнуцца да гарманічнага і мірнага суіснавання".

Гаворачы пра падрыхтоўку да сеульскай сустрэчы, падчас якой яны падзеляцца сваёй духоўнай спадчынай з маладымі людзьмі ва ўсім свеце, ён сцвердзіў, што "яна ўжо пачалася ў поўным аб'ёме". Не толькі створаны арганізацыйны камітэт, але таксама сфарміравана група маладых людзей, задача якой – распаўсюджванне духоўнасці Сусветных дзён моладзі. У лютым 2024 года пачалася акцыя "ахвяравання мільярда ружанцаў". Тады ж адбыўся канцэрт на падворку катэдры ў Мёнгдонг, каб садзейнічаць аўтэнтычным размовам сярод моладзі. З восені ў 19 дэканатах Сеульскай архідыяцэзіі будуць праходзіць Імшы і сустрэчы для моладзі. На май 2025 года запланаваны дыяцэзіяльны фестываль моладзі. А "праз узнагароды Таямніца Жыцця мы заахвочваем маладых навукоўцаў, якія займаюцца хрысціянскай духоўнасцю, дзяліцца сваім навуковым укладам з Паўсюдным Касцёлам і сусветнай супольнасцю", - пералічваў дапаможны біскуп Сеульскай архідыяцэзіі.

“Папа хоча адкрыцца на ўвесь свет: занадта шмат канфліктаў і падзелаў”

Адказваючы на пытанні журналістаў, кардынал Фарэл патлумачыў, што выбар Паўднёвай Карэі ў якасці гаспадара СДМ звязаны з асабістай зацікаўленасцю Папы ў яе арганізацыі "на двух кантынентах: па-першае, у Азіі, па-другое, у Афрыцы". "Папа хоча адкрыцца на ўвесь свет: занадта шмат канфліктаў і падзелаў, а Святы Айцец хацеў бы весці нас да ўзаемнага дыялогу. (...) Каб паказаць, што мы ўсе можам жыць разам, паважаючы адзін аднаго, паважаючы культуру і перакананні людзей, якія жывуць у кожным месцы", - патлумачыў прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх. Ён нагадаў, што ў 2014 годзе Францішак наведаў Паўднёвую Карэю і хоча туды вярнуцца".

На пытанне пра магчымасць падарожжа Папы ў Паўночную Карэю кардынал адказаў, што гэта залежыць ад атрымання адтуль запрашэння. У сваю чаргу арцыбіскуп Чунг сцвердзіў, што "хоць міжнародная сітуацыя і адносіны паміж дзвюма карэйскімі дзяржавамі не спрыяльныя", “калі гэта будзе магчыма”, маладыя карэйцы з Поўначы таксама будуць запрошаны ў Сеул.
 

25 верасня 2024, 09:53
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031