Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE

Візіт Галахера на Філіпіны: сустрэча з палітычнымі лідарамі

2 ліпеня 2024 года ў рамках свайго візіту на Філіпіны Сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі сустрэўся з Прэзідэнтам Маркасам і Міністрам замежных спраў Маналам.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Вітаючы арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера ў прэзідэнцкім палацы Малаканьянг у Маніле, прэзідэнт Фердынанд Маркас сказаў: "Мы не проста каталіцкая краіна, мы – вельмі каталіцкая краіна". "Мы працягваем цесна супрацоўнічаць з Ватыканам ужо шмат гадоў", - дадаў ён.

Раніцай 2 ліпеня арцыбіскупа Галахера прыняў Міністр замежных спраў Рэспублікі Філіпіны Энрыке Манала. Дыпламаты абмеркавалі важныя для абодвух бакоў пытанні. Манала пацвердзіў цвёрдую прыхільнасць Філіпін падтрыманню міжнароднага парадку, заснаванага на правілах. Ён сказаў: "Мы прызнаем уклад Святога Пасада ва ўмацаванне міру, правоў чалавека і супрацоўніцтва ў мэтах развіцця ва ўсім свеце".

Арцыбіскуп Галахер адзначыў, што Святы Пасад надае асаблівае значэнне адносінам з Філіпінамі "у сувязі з вельмі значным укладам, які філіпінцы як католікі уносяць у дабрабыт Каталіцкага Касцёла і многіх нашых супольнасцей ва ўсім свеце". Філіпінскія католікі "з'яўляюцца выдатнымі пасланнікамі евангелізацыі і распаўсюджвання евангельскай Добрай весткі", - дадаў ён.

Ватыканскі дыпламат падкрэсліў, што прыярытэтамі для Святога Пасада ў цяперашні час "безумоўна, з'яўляюцца шматлікія, занадта многія канфлікты ў сучасным свеце і неабходнасць садзейнічання міру з дапамогай дыялогу і перамоў". "Мы лічым, што ў многіх з гэтых аспектаў Святы Пасад і Рэспубліка Філіпіны падзяляюць адны і тыя ж каштоўнасці, адзін і той жа погляд на рэчы, і таму мы, найбольш верагодна, зможам супрацоўнічаць і ў будучыні", - сказаў арцыбіскуп Галахер.

02 ліпеня 2024, 14:09
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930