Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Сінод біскупаў па сінадальнасці. Лагатып Сінод біскупаў па сінадальнасці. Лагатып 

У Ватыкане прадставяць рабочы дакумент другой сесіі Сінода

9 ліпеня 2024 года ў Ватыкане адбудзецца прэс-канферэнцыя, на якой будзе прадстаўлены Instrumentum Laboris другой сесіі XVI Звыйчанай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Другая сесія Сінода на тэму На карысць сінадальнага Касцёла: камунія, удзел, місія пройдзе ў Ватыкане з 2 па 27 кастрычніка 2024 года.

Як гаворыцца ў ватыканскім паведамленні, прэзентацыя рабочага дакумента сесіі пройдзе ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.

У прэс-канферэнцыі будуць браць удзел кардынал Марыё Грэк, Генеральны сакратар Сінода Біскупаў, кардынал Жан-Клод Олерыш, арцыбіскуп Люксембургскі і Генеральны рэлятар Сінода, а таксама спецыяльныя сакратары Сінода, ксяндзы Рыкарда Батокіа і Джакама Коста.

Прэс-канферэнцыя будзе трансліравацца ў прамым эфіры ў 12.00 на YouTube-канале Vatican News.

04 ліпеня 2024, 09:52
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930