Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Hungarian March to the Assault
Расклад Падкасты
Айцец Рока Ранцані падчас сустрэчы з Францішкам Айцец Рока Ранцані падчас сустрэчы з Францішкам 

Пантыфік прызначыў новага прэфекта Апостальскага архіва

Папа прызначыў прэфектам Апостальскага архіва італьянскага аўгустыніяніна, айца Рока Ранцані, прафесара фундаментальнай патралогіі Папскага патрыстычнага інстытута Аўгустыніянум у Рыме.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Ранцані нарадзіўся ў Рыме 21 лютага 1978 года, уступіў у Ордэн святога Аўгустына ў 1997 годзе і склаў вечныя шлюбы 1 лістапада 2002 года. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 27 чэрвеня 2004 года. У 2010 годзе ён стаў доктарам тэалогіі і патрыстычных навук у Папскім патрыстычным інстытуце Аўгустыніянум у Рыме, дзе зараз і выкладае. Манах з’яўляецца кансультантам Дыкастэрыі па справах кананізацыі, дырэктарам Гістарычнага архіва італьянскай правінцыі Ордэна святога Аўгустына і выкладчыкам тэалагічнага факультэта Папскага Латэранскага ўніверсітэта ў Рыме.

Былы прэфект Апостальскага архіва, 75-гадовы біскуп Серджа Пагана стаў асэсарам (дарадцам) Папскага камітэта гістарычных навук.

Апостальскі архіў – гэта ўстанова, якая ажыццяўляе дзейнасць па захаванні і дапаўненні актаў і дакументаў, звязаных з кіраваннем Паўсюдным Касцёлам, з мэтай іх даступнасці, па-першае, Святому Пасаду і Рымскай курыі для ажыццяўлення іх дзейнасці, а па-другое, з папскага дазволу, усім навукоўцам, незалежна ад краіны і рэлігіі, як крыніцы ведаў пра падзеі, якія былі цесна звязаны з жыццём Касцёла на працягу стагоддзяў.
 

06 ліпеня 2024, 11:01
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930