Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale: Andante maestoso
Расклад Падкасты
Францішак з удзельнікамі Дзіцячага лета ў Ватыкане. Архіўнае фота Францішак з удзельнікамі Дзіцячага лета ў Ватыкане. Архіўнае фота  (ANSA)

Дзіцячыя канікулы ў Ватыкане

Таксама і сёлета ў Ватыкане арганізавалі летнік для дзяцей супрацоўнікаў Святога Пасада. Месцам правядзення сталі Ватыканскія сады і Зала Паўла VI, якая на час канікул ператварылася ў вялізную гульнявую пляцоўку.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Удзельнікі праходзяць па слядах рыцараў, якія фарміруюць высакароднасць сэрца і навучаюць чуласці да слабых і патрабуючых. У арганізацыі актыўна ўдзельнічаюць ксяндзы салезіяне і сёстры салезіянкі, у харызме якіх клопат аб падрастаючым пакаленні па прыкладзе святога Яна Боска.

Летнік праходзіць у духу папулярных у Італіі араторыяў. Манахі падкрэсліваюць, што гаворка ідзе не толькі пра адпачынак на канікулах, але і пра тое, каб за гэты час нечаму навучыцца, а перш за ўсё, каб кожнае дзіця сярод розных гульняў і заняткаў адчула, што Езус – яго сябар.

Раніцай дзеці гуляюць у басейне і на спартыўных пляцоўках каля Ватыканскіх музеяў, дзе, між іншым, ёсць тэнісны корт, баскетбольная і футбольная пляцоўкі. Затым, калі спякота становіцца небяспечнай, яны шукаюць прытулку ў Зале Паўла VI, дзе прыбралі большую частку крэслаў, каб стварыць прастору для гульняў. У месцы, дзе Папа традыцыйна сустракаецца з пілігрымамі, сярод іншага стаяць надзіманыя горкі, настольны футбол і гіганцкія блокі Lego, а таксама сцэна, на якой ставяцца спектаклі. У атрыуме – імправізаваная сталоўка, дзе дзеці збіраюцца на сняданак, абед і падвячорак.

Дзіцячае лета пачалося ў Ватыкане яшчэ 17 чэрвеня 2024 года – на пачатку школьных канікул у Італіі, і будзе доўжыцца да 26 ліпеня. Праект арганізаваны і фінансуецца Губернатаратам Дзяржавы Ватыкан.

Летнія лагеры – гэта вялікая дапамога бацькам, якія павінны клапаціцца пра сваіх дзяцей на працягу трох месяцаў летніх канікул, хоць самі яны не маюць такога працяглага адпачынку. У пяцітыднёвым праекце прымаюць удзел больш за 250 дзяцей ва ўзросце ад 5 да 13 гадоў. Традыцыйна іх наведвае Папа.
 

18 ліпеня 2024, 10:43
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930