Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Andante - Allegro con spirito
Расклад Падкасты
Сінод Біскупаў па сінадальнасці. Ілюстрацыйнае фота Сінод Біскупаў па сінадальнасці. Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Сінод Біскупаў: працягваецца праца над Instrumentum laboris

23-24 чэрвеня 2024 года адбылося XV пасяджэнне Звычайнай Рады Генеральнага сакратарыята Сінода Біскупаў, удзельнікі якога абмеркавалі першую версію працоўнага дакумента Instrumentum laboris.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Члены Рады разам з кансультантамі разгледзелі першы праект Instrumentum laboris для другой сесіі XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў, якая адбудзецца ў кастрычніку 2024 года. Праект будучага дакумента быў падрыхтаваны групай тэолагаў і засноўваецца на аналізе справаздач мясцовых Касцёлаў, атрыманых Генеральным сакратарыятам Сінода. Дакумент быў усебакова разгледжаны не толькі членамі Рады, але і групай кансультантаў з усяго свету, якая складалася прыблізна з сямідзесяці чалавек: святароў, законнікаў і законніц, свецкіх вернікаў, прадстаўнікоў касцёльных арганізацый, тэолагаў, душпастыраў.

Як падкрэсліў Генеральны сакратар Сінода Біскупаў, кардынал Марыё Грэк, шырокія кансультацыі праводзіліся ў адпаведнасці з прынцыпам цыркулярнасці, які натхняе ўвесь сінадальны працэс: “тое, што зыходзіць ад простых людзей, вяртаецца да простых людзей”. Такі падыход забяспечвае сапраўднасць і справаздачнасць працы Сінода, лічыць іерарх.

Удзельнікі нарады абмеркавалі таксама ход сінадальнага працэсу ў перыяд паміж дзвюма сесіямі. Падагульняючая справаздача першай сесіі была добра прынята мясцовымі супольнасцямі. У Сакрафана паспяхова прайшла сустрэча 200 пробашчаў, якім Францішак даў мандат сінадальных місіянераў. Нарэшце, сінадальны метад размовы ў Святым Духу знайшоў прызнанне ў многіх касцёльных структурах, быў прыняты ў якасці рабочага метаду на пасяджэннях дыяцэзіяльных і парафіяльных рад і нават біскупскіх канферэнцый. Праца Сінода дапамагла вернікам зразумець, што яго мэта – не проста разгляд тых ці іншых канкрэтных пытанняў, але стварэнне і ўмацаванне сінадальнасці, уключэнне сінадальнасці ў стыль быцця і служэнне Касцёла пры падтрымцы Святога Духа.

Раніцай 24 чэрвеня ўдзельнікаў сустрэчы прыняў на аўдыенцыі Папа Францішак, які заахвоціў іх працягваць працу.

Члены Рады зацвердзілі праграму наступнага пасяджэння і прынялі ўдзел у Святой Імшы. Новая версія Instrumentum laboris будзе прадстаўлена на зацвярджэнне Звычайнай Радай, а затым адпраўлена на канчатковае ўхваленне Святым Айцом. Чакаецца, што яго тэкст будзе апублікаваны напачатку ліпеня.

25 чэрвеня 2024, 12:16
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930