Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Святыя Пётр і Павел Святыя Пётр і Павел 

Рым: новы фармат святкавання ўрачыстасці святых Пятра і Паўла

Малітоўнае чуванне, пілігрымка і тэатральны спектакль – галоўныя падзеі сёлетняга трохдзённага святкавання ўрачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла ў Рыме.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Мерапрыемствы ў гонар нябесных апекуноў Вечнага горада былі падрыхтаваны сумесна вікарыятам Рымскай дыяцэзіі, Дзяржавай Ватыкан, Міністэрствам культуры Італіі, адміністрацыяй Рыма і спартыўнай асацыяцыяй Panathlon International.

Святкаванні распачнуцца малітоўным чуваннем, якое пройдзе ўвечары 28 чэрвеня 2024 года у ватыканскай базіліцы.

На наступны дзень, 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, пілігрымы, турысты, аматары гісторыі, вернікі, сем’і запрашаюцца здзейсніць пілігрымку па месцах, звязаных з прысутнасцю апосталаў у Рыме. На сайце ініцыятывы даступны некалькі маршрутаў, якія ўключаюць наведванне розных касцёлаў і археалагічных зон. Пачаць шлях прапануецца з Апіевай дарогі – па якой святы Пётр спрабаваў уцячы з Рыма падчас ганенняў Нерона, і па якой у Вечны горад прыйшоў святы Павел, – а завяршыць каля абеліску на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, які з’яўляецца маўклівым сведкам мучаніцтва Князя Апосталаў. На заканчэнне духоўнай вандроўкі кожны ўдзельнік атрымае памятны падарунак – невялікі рымскі каменьчык “санпятрына”, благаслаўлёны Папам Францішкам. Арганізатары пілігрымкі плануюць, што такое наведванне месцаў, звязаных з дзейнасцю святых Пятра і Паўла ў Рыме, стане штогадовай традыцыяй.

Увечары ў нядзелю 30 чэрвеня ў атрыюме базілікі святога Пятра адбудзецца тэатральная пастаноўка, якая перанясе гледачоў на вуліцы Рыма тых гадоў, калі апосталы хадзілі па іх разам. Тэкст спектаклю, вельмі рымскі па сваёй культуры і духу, быў напісаны італьянскім акцёрам, рэжысёрам і тэлевядучым Мікеле Ля Джынестрам, які выканае ролю святога Пятра. Святога Паўла сыграе Аўгуста Фарнары. Музыку напісаў Эмануэле Фрыела.

“Галоўная ідэя заключаецца ў тым, каб вярнуць Рыму прысутнасць яго апекуноў, якія надаюць характар паўсюднасці гэтаму гораду: тут Пётр і Павел жылі і пакінулі сляды”, - патлумачыў айцец Анджэла Стоя, пробашч ватыканскай базілікі.
 

18 чэрвеня 2024, 12:43
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930