Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ватыканскія музеі. Двор Піньі. Ілюстрацыйнае фота Ватыканскія музеі. Двор Піньі. Ілюстрацыйнае фота 

Новы музычны сезон у Ватыканскіх музеях

Канцэртныя вечары Ватыканскіх музеяў распачнуцца 3 мая 2024 года і прадоўжацца да 25 кастрычніка. Наведвальнікам прапануюць адзінаццаць музычных сустрэч ва ўнікальнай выставачнай прасторы.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Музыка ў музеях – так называецца культурная ініцыятыва Ватыканскіх музеяў, якая сведчыць пра ўніверсальнасць творчых моў візуальнага і музычнага мастацтваў, іх дыялог і асаблівую сінэргію.

Канцэрты адбудуцца ў рамках вячэрняга адкрыцця Ватыканскіх музеяў па пятніцах. У гэтыя дні яны будуць працаваць да 20.00 (апошні ўваход у 18.00). Канцэрты бясплатныя, іх кошт уключаны ва ўваходны білет. Пачатак у 18.00.

Першы і апошні канцэрты музычнага сезона пройдуць у велічнай зале Armo Nuovo (адгалінаванне ад музея К'ярамонці). Усе астатнія выступленні адбудуцца ў скульптурнай галерэі Музея Піа Клеменціна.

Па традыцыі, Ватыканскія музеі зноў запрасілі да ўдзелу ў сваіх пятнічных вечарах навучэнцаў італьянскіх кансерваторый і міжнародных музычных акадэмій. На ўнікальнай сцэне сярод шэдэўраў класічнай скульптуры наведвальнікі змогуць атрымаць асалоду ад інструментальных і вакальных выступленняў, падрыхтаваных кансерваторыямі такіх італьянскіх гарадоў, як Модена, Імола, Церні, Пінерола, Сасары, Неапаль, Кастэльфранка Венета і Сіена.

На адкрыцці музычнага сезона 3 мая адбудзецца сумесны канцэрт аркестра Ватыканскай жандармерыі і аркестра Ваенна-паветраных сіл Італіі. Завяршыць сезон сумесны канцэрт аркестра Ватыканскай жандармерыі з аркестрам Ваенна-марскога флоту Італіі, які адбудзецца 25 кастрычніка.

У нядзелю 29 верасня 2024 года, у літургічны ўспамін святога Міхала Арханёла, апекуна Ватыканскай жандармерыі, у Папскім палацы ў Кастэль-Гандольфа адбудзецца канцэрт ватыканскага духавога аркестра. Пачатак у 17.00.

У рамках музычных пятніц, акрамя канцэртаў, Ватыканскія музеі прапануюць наведвальнікам магчымасць забраніраваць экскурсію і пакаштаваць аперытыў.

02 мая 2024, 10:24
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930