Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro moderato
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота. Пажылая жанчына падчас пілігрымкі ў Лурд Ілюстрацыйнае фота. Пажылая жанчына падчас пілігрымкі ў Лурд  (AFP or licensors)

Святы Пасад: спрыяць удзелу пажылых людзей у грамадскім жыцці

Пажылых людзей трэба не ізаляваць, а заахвочваць да блізкасці з маладым пакаленнем, зазначыў Пастаянны назіральнік Святога Пасада ў ААН, выступаючы 20 мая 2024 года на 14-й сесіі Адкрытай рабочай групы па праблемах старэння.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Тое, як будуюцца гарады і пасёлкі ў сельскай мясцовасці, можа спрыяць або перашкаджаць удзелу пажылых людзей у грамадскім жыцці, - адзначыў арцыбіскуп Габрыэле Кача. Ён падкрэсліў важнасць забеспячэння пажылых людзей даступным жыллём. Важным фактарам таксама з’яўляецца блізкасць да прадуктовых крам, медыцынскіх і сацыяльных устаноў, месцаў духоўнага жыцця, а таксама грамадскіх службаў. Праекты ў галіне інфраструктуры, транспарту і жыллёвага будаўніцтва павінны ў большай ступені ўлічваць абмежаванні руху, зроку і слыху пажылых людзей.

Ватыканскі дыпламат падкрэсліў, што пажылых людзей трэба не ізаляваць, а заахвочваць да таго, каб яны падтрымлівалі блізкасць з маладымі пакаленнямі, як у выпадку з жыллёвымі праектамі для прадстаўнікоў розных пакаленняў.

Арцыбіскуп Кача адзначыў, што ўдзел у грамадскім жыцці і працэсах прыняцця рашэнняў не можа абмяжоўвацца палітычнымі і грамадзянскімі правамі чалавека, ён павінен распаўсюджвацца на выхаванне пачуцця прыналежнасці. Важна прызнаць каштоўны ўклад, які пажылыя людзі могуць унесці не толькі ў жыццё сваіх сем'яў, але і ў жыццё грамадства ў цэлым.

Іерарх выказаў глыбокую занепакоенасць тым, што многія пажылыя людзі страчваюць зацікаўленасць у будучыні. Ён патлумачыў гэта распаўсюджваннем культуры адкідаў, якая разглядае іх як непатрэбных. “Калі грамадства прапануе самагубства замест спачувальнага суправаджэння, яно ігнаруе роўную годнасць усіх людзей на кожным этапе чалавечага жыцця да натуральнай смерці”, - падкрэсліў ён.

Прадстаўнік Святога Пасада заахвоціў намаганні, якія б дазволілі кожнаму чалавеку адчуць, што яго суправаджаюць і пра яго клапоцяцца, нават у самыя складаныя моманты яго жыцця.

21 мая 2024, 12:25
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930