Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondo, Tempo di Menuetto
Расклад Падкасты
Штаб-кватэра ААН ў Нью-Ёрку. Ілюстрацыйнае фота Штаб-кватэра ААН ў Нью-Ёрку. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Пасад: праблема не ў росце насельніцтва, а ў няроўнасці

Рост колькасці насельніцтва часта называюць асноўнай прычынай голаду, але гэта не так, падкрэсліў арцыбіскуп Габрыэле Кача падчас агульных дэбатаў на 57-й сесіі Камісіі па народанасельніцтву і развіццю, якія прайшлі ў Нью-Ёрку 2 мая 2024 года.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Шмат што змянілася з таго часу, як трыццаць гадоў таму ў Каіры прайшла Міжнародная канферэнцыя па народанасельніцтву і развіццю. Былі дасягнуты значныя поспехі, аднак, нягледзячы на гэтыя дасягненні, застаюцца сур'ёзныя праблемы, галоўнай з якіх з'яўляецца выкараненне беднасці ва ўсіх яе формах, нагадаў Пастаянны назіральнік Святога Пасада ў ААН.

Рост колькасці насельніцтва часта памылкова называюць асноўнай прычынай недахопу ежы, што вядзе да высновы аб тым, што "зніжэнне нараджальнасці магло б стаць рашэннем праблемы". Апошнія дзесяцігоддзі паказалі, што гэта не так. Наадварот, "рост колькасці насельніцтва суправаджаецца павелічэннем вытворчасці прадуктаў харчавання", дэманструючы, што ён цалкам сумяшчальны з агульным росквітам і развіццём патэнцыялу ўсіх, зазначыў прадстаўнік Святога Пасада.

Рэальнай праблемай з'яўляецца не рост насельніцтва Зямлі, а "няроўнасць, беднасць і нізкі ўзровень развіцця". Рашэнне праблемы варта шукаць у намаганнях на карысць развіцця, у прыватнасці ў палітыцы і праграмах, якія спрыяюць занятасці, забяспечваюць інвестыцыі ў асноўныя грамадскія паслугі, спрыяюць рацыянальнаму выкарыстанню рэсурсаў і падтрымліваюць сям'ю, - зазначыў арцыбіскуп Кача, заклікаючы “культываваць культуру салідарнасці і братэрства, у якой кожны чалавек разглядаецца не як статыстыка, а як унікальны і незаменны член чалавечай сям'і”.

03 мая 2024, 14:09
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031