Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер (архіўнае фота) Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер (архіўнае фота) 

Арцыбіскуп Галахер здзяйсняе візіт у Харватыю

30 мая - 1 чэрвеня 2024 года Сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі знаходзіцца з трохдзённым візітам у Харватыі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Іерарх прыбыў у балканскую краіну на запрашэнне арцыбіскупа Заграбскага Дражэна Кутлешы, каб прыняць удзел у свяце Маці Божай Каменнай брамы, апякункі сталіцы Харватыі.

Плануецца, што ў рамках візіту арцыбіскуп Галахер сустрэнецца з прадстаўнікамі дзяржаўных уладаў: прэм'ер-міністрам Андрэем Пленкавічам і міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Горданам Грліч-Радманам. Акрамя таго, ён выступіць з лекцыяй на адкрыцці бібліятэкі харвацкага Каталіцкага ўніверсітэта і ўзначаліць Эўхарыстыю ў заграбскай катэдры Маці Божай Каменнай брамы.

28 мая арцыбіскуп Галахер цэлебраваў Імшу з нагоды Дня дзяржаўнасці Харватыі ў касцёле святога Гераніма ў Рыме. У гаміліі ён адзначыў, што адносіны паміж гэтай балканскай краінай і Святым Пасадам ніколі не слабелі, нягледзячы на шматлікія канфлікты на працягу гісторыі. Ён заклікаў вернікаў маліцца за ўсе народы, якія пацярпелі ад канфліктаў, і падзякаваў Богу за дар свабоды і міру для Харватыі.

31 мая 2024, 11:04
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930