Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
The Great Gate of Kiev
Расклад Падкасты
Ян Павел II на сустрэчы з моладдзю ў Зале Паўла VI Ян Павел II на сустрэчы з моладдзю ў Зале Паўла VI 

У Рыме адзначаць гадавіну моладзевага сходу, які лёг у аснову СДМ

14 красавіка 2024 года cпоўніцца 40 гадоў з дня першага моладзевага сходу, які прайшоў на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. Мерапрыемства было склікана святым Янам Паўлам II і паклала пачатак усім наступным Сусветным дням моладзі (СДМ).

Марыя Валодзіна - Vatican News

У 1983-1984 гадах у Рыме праходзіў Святы год Адкуплення, абвешчаны Янам Паўлам II з нагоды 1950-й гадавіны Ўваскрасення Хрыста. Яго праграма ўключала ў сябе Міжнародны юбілей моладзі, які выпаў на Пальмовую нядзелю. 14 красавіка 1984 года 300 тысяч хлопцаў і дзяўчат з усяго свету з'ехаліся ў Вечны горад на першы моладзевы сход. Іх гасцінна прынялі каля 6 тысяч рымскіх сем'яў.

У канцы юбілейных урачыстасцей Ян Павел II даручыў моладзі драўляны крыж, які сімвалізуе любоў Езуса да чалавецтва і абвяшчае, што толькі ў Хрысце, памерлым і ўваскрослым, ёсць збаўленне і адкупленне. З тых часоў моладзевы крыж стаў сімвалам Сусветных дзён моладзі. З 2003 года да яго далучылася ікона Божай Маці Salus Populi Romani – таксама дар Яна Паўла II. Гэтыя два сімвалы заўсёды прысутнічаюць на Сусветных днях моладзі, якія праходзяць па ўсім свеце, а ў прамежках часу паміж імі захоўваюцца ў Міжнародным моладзевым цэнтры святога Лаўрэнція ў Рыме.

З нагоды гадавіны сходу, у Рыме пройдуць двухдзённыя святочныя мерапрыемствы пад патранажам Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця і моладзевага Фонда Яна Паўла II. 13 красавіка 2024 года працэсія з драўляным крыжам пройдзе ад плошчы святога Пятра да Цэнтра святога Лаўрэнція. Затым адбудзецца Святая Імша, якую ўзначаліць прэфект Дыкастэрыі па культуры і адукацыі, кардынал Хасэ Таленціна дэ Мендонса. Першы дзень святкаванняў завершыцца малітоўным чуваннем і адарацыяй Крыжа. 14 красавіка Імшу ў Моладзевым цэнтры ўзначаліць кардынал Лазарус Ю Хын-Сік, прэфект Дыкастэрыі па справах духавенства. Пасля гэтага прагучаць успаміны і сведчанні. Мэта мерапрыемства – стварыць сімвалічны мост паміж Сусветнымі днямі моладзі, якія прайшлі ў Лісабоне ў 2023 годзе, і наступнай сустрэчай каталіцкай моладзі, якая адбудзецца ў Сеуле ў 2027 годзе.

10 красавіка 2024, 11:06
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930