Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem, Op. 48 per soli, coro, orchestra e organo
Расклад Падкасты
Бяздомны пад каланадай Берніні Бяздомны пад каланадай Берніні 

Велікапосная споведзь для бяздомных з раёна Ватыкана

З місіяй несці не толькі матэрыяльную падтрымку, але і Слова Божае, сёстры-кларэтынкі адправіліся да бяздомных, якія жывуць у ваколіцах плошчы Святога Пятра.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

З пасланнем, якое абвяшчае велікодную радасць, законніцы рушылі ў месцы, дзе людзі многіх нацыянальнасцей часта жывуць на кардонных скрынках, пазбаўленыя ўсякай надзеі. Напярэдадні Вялікага тыдня місіянеркі арганізавалі пакаяннае набажэнства для бедных, бяздомных і самотных з магчымасцю прыступіць да споведзі. Яно адбылося пад каланадай Берніні, якая для многіх з іх доўгія гады застаецца адзіным дахам над галавой.

Ініцыятар кампаніі падкрэсліла, што пачатак быў пакладзены некалькі гадоў таму, калі група валанцёраў, прачытаўшы Дзённік сястры Фаўстыны, вырашыла пачаць дапамагаць патрабуючым у ваколіцах Ватыкана. “Пачалося з гарачай гарбаты і пірожных, а потым прыйшла ідэя падзяліцца з гэтымі людзьмі Словам Божым”, - распавяла Vatican News сястра Элейн Ламбардзі.

Зараз кожны аўторак больш за 200 чалавек атрымліваюць неабходную ежу, а сустрэча суправаджаецца супольнай малітвай і Lectio Divina. “Мы хочам дзяліцца Богам з тымі, хто больш за ўсё ў гэтым мае патрэбу”, - прызналася бразільская манахіня-кларэтынка. “Я бачу Бога, Які ходзіць сярод гэтых людзей, часта пазбаўленых надзеі”, - дадала яна.
 

28 сакавіка 2024, 10:17
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930