Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
12 Minuetto e trii inediti
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (©Lindsey - stock.adobe.com)

Святы Пасад працягвае дыялог з даасізмам і канфуцыянствам

Паглыбленне дыялогу, узаемаразумення і супрацоўніцтва паміж рэлігіямі дзеля аздараўлення сучаснага падзеленага свету – мэта міжрэлігійных сустрэч, арганізаваных Апостальскай Сталіцай.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

8-9 сакавіка 2024 годзе ў Каталіцкім універсітэце Фужэнь, які знаходзіцца ў Новым Тайбэі на Тайвані, праходзіць міжнародны семінар на тэму Хрысціяне, якія прасоўваюць дыялог з канфуцыянцамі. Арганізатарамі форума з’яўляюцца Дыкастэрыя па міжрэлігійным дыялогу і Факультэт рэлігіязнаўства ўніверсітэта Фужэнь. Па выніках сустрэчы будзе складзены спецыяльны дапаможнік па хрысціянска-канфуцыянскім дыялогу, які змогуць выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці эксперты, арганізацыі і каталіцкія супольнасці.

11-13 сакавіка 2024 года Дыкастэрыя па міжрэлігійным дыялогу, у супрацоўніцтве з Ганконгскай дыяцэзіяй і Даасісцкай асацыяцыяй Ганконга, арганізавалі міжнародны сімпозіум на тэму Развіваць гарманічнае грамадства праз міжрэлігійны дыялог. У ім будуць браць эксперты з Ганконга, Кітая, Францыі, Італіі, Тайваня, Паўднёвай Карэі, Малайзіі, Філіпін, В’етнама і Сінгапура. Форум створыць пляцоўку для вызнаўцаў хрысціянства і даасізму, “каб паглыбіць узаемаразуменне і ўсвядоміць як дысгармонія спараджае боль і пакуты, а таксама, каб працаваць разам на карысць аздараўлення сучаснага раздробленага свету”, - гаворыцца ў паведамленні ватыканскага ведамства, адказнага за кантакты з іншымі рэлігіямі.

 

09 сакавіка 2024, 12:10
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031