Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Gregorio Allegri: Miserere, a 9
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (©golubovy - stock.adobe.com)

Святы Пасад: карані расізму крыюцца ў невуцтве і забабонах

Кожны член чалавечай сям'і мае роўную годнасць, правы і абавязкі, - нагадаў пастаянны назіральнік у ААН на ўрачыстым пасяджэнні з нагоды Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі, якое прайшло ў Нью-Ёрку 21 сакавіка 2024 года.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Арцыбіскуп Габрыэле Кача нагадаў аб тым, што расізм прымае розныя формы як на індывідуальным, так і на групавым узроўнях. Напрыклад, асобы афрыканскага паходжання часта становяцца мішэнню расавай дыскрымінацыі пры міграцыйным кантролі, працаўладкаванні, пошуку жылля і атрыманні адукацыі.

Расізм можа выяўляцца ў мысленні і дзеяннях, а таксама ў бяздзейнасці, калі людзі і супольнасці захоўваюць маўчанне і не прымаюць ніякіх мер супраць расізму, расавай дыскрымінацыі і несправядлівасці. Акрамя таго, расізм можа прымаць форму ідэалагічнай каланізацыі, калі пэўныя дзяржавы імкнуцца навязаць сваю ідэалогію іншым, часам адмаўляючы ў фінансавай падтрымцы і гуманітарнай дапамозе, - адзначыў прадстаўнік Святога Пасада.

Нельга заставацца абыякавымі перад абліччам расізма. Барацьба з ім павінна пачынацца з вытокаў. “Мы павінны ўсведамляць, што карані расізму крыюцца ў невуцтве і забабонах, часта з'яўляюцца вынікам дрэннай або няякаснай адукацыі”, - заўважыў арцыбіскуп Кача, дадаючы, што роля адукацыі ў барацьбе з расізмам вельмі важная. Выхаванне павінна пачынацца ў сям'і, паколькі гэта першае месца, дзе перадаюцца каштоўнасці любові і братэрства, еднасці і клопату пра іншых.

Многія мігранты і бежанцы афрыканскага паходжання сутыкаюцца з расізмам, ксенафобіяй, дыскрымінацыяй і нецярпімасцю, не знаходзячы падтрымкі, у якой маюць патрэбу. Мы знаходзімся на ключавым этапе выбару паміж культурай чалавечнасці і культурай абыякавасці. Кожны член чалавечай сям'і заслугоўвае месца, якое мог бы назваць домам. Гэта ўключае ў сябе ежу, жыллё, ахову здароўя, адукацыю і годную працу. Бежанцаў і мігрантаў нельга разглядаць як аб'екты, якія маюць патрэбу ў дапамозе, але як людзей з роўнай годнасцю, правамі і абавязкамі, - зазначыў прадстаўнік Святога Пасада.

22 сакавіка 2024, 12:28
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031