Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ватыканскія музеі. Адкрыццё выставы Бясконцасць агнёў Ватыканскія музеі. Адкрыццё выставы Бясконцасць агнёў 

Саракагадзінная машына – хэдлайнер выставы ў Ватыканскіх музеях

Ватыканскія музеі ў новай выставе прапануюць наведвальнікам малавядомыя творы, якія звычайна захоўваюцца ў сховішчах, а таксама вынікі значных рэстаўрацыйных работ.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Галоўным героем” стане Macchina delle Quarantore (Саракагадзінная машына). Пасля некалькіх месяцаў інтэнсіўнай працы было вырашана прадставіць рэстаўрацыю раскошнай разьбянай і пазалочанай драўлянай прылады, якую вусная традыцыя ідэнтыфікуе як Саракагадзінную машыну.

Каб павялічыць урачысты характар выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту падчас саракагадзіннага набажэнства, пабожнасць вернікаў вынайшла цудоўныя часовыя канструкцыі, якія складаліся з узнятага трона для манстранцыі і дэкарацыі са шматлікіх свечак. Яны будаваліся на тры дні выстаўлення і ў Італіі атрымалі назву Macchine della Quarantore. Падобна, што першую такую прыладу вынайшлі езуіты ў Рыме. У пабудове такіх канструкцый удзельнічалі самыя таленавітыя архітэктары і мастакі.

Існуе звычай, згодна з якім падчас Вялікага тыдня вернікі прабываюць у касцёлах, чуваючы перад выявай магілы Хрыста ад часу Яго смерці (ад Ноны Вялікай пятніцы) да Яго ўваскрасення, якое адзначаецца пасхальнай працэсіяй у раніцу Вялікадня. Агулам атрымліваецца 40 гадзін.

Прэзентацыя новай выставы Бясконцасць агнёў пройдзе ў сераду, 20 сакавіка 2024 года, у 17.00 у канферэнц-зале Ватыканскіх музеяў у прысутнасці Барбары Яты, дырэктара Музеяў, і Алесандры Радольфа, куратара аддзела мастацтва XVII-XVIII стагоддзяў.
 

14 сакавіка 2024, 12:10
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930