Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Палажэнне ў труну, Караваджа Палажэнне ў труну, Караваджа 

Ватыканскія музеі запрашаюць на велікапосныя экскурсіі

З нагоды Вялікага посту Ватыканскія музеі падрыхтавалі спецыяльныя тэматычныя экскурсіі, якія пазнаёмяць наведвальнікаў з экспанатамі і калекцыямі на тэму мукі і ўваскрасення Езуса Хрыста.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Візіты будуць праходзіць кожную суботу велікапоснага перыяду – з 17 лютага па 23 сакавіка 2024 года. Іх праграма прадугледжвае знаёмства з выявамі асноўных момантаў жыцця Збаўцы, саркафагамі першых хрысціян, на якіх змешчаны вобразы смерці і ўваскрасення Хрыста, шэдэўрамі Ватыканскай пінакатэкі, сярод якіх Палажэнне ў труну Караваджа. Завяршаецца маршрут у Сікстынскай капэле, дзе на фрэсцы Страшны суд Мікеланджэла наведвальнікі змогуць сузіраць трыумф хрысціянскай надзеі.

Экскурсіі праводзяцца на англійскай і італьянскай мовах. Яны падыходзяць для наведвальнікаў усіх узростаў, у тым ліку для дзяцей ад шасці гадоў, а таксама для людзей з парушэннямі сэнсарных, маторных і інтэлектуальных функцый. Больш падрабязная інфармацыя даступна на сайце Ватыканскіх музеяў: www.museivaticani.va.
 

21 лютага 2024, 11:42
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930