Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ALESSANDRO STRADELLA: Piet? Signore
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Сакратарыят па эканоміцы прызначаны новы сакратар

1 лютага 2024 года Францішак прызначыў новага сакратара ў Сакратарыят па эканамічных пытаннях Апостальскай Сталіцы. Ім стаў іспанец Бенджамін Эстэвес дэ Камінжэс, які да гэтага часу кіраваў другой секцыяй Дыкастэрыі па евангелізацыі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Бенджамін Эстэвес дэ Камінжэс нарадзіўся ў 1974 годзе ў горадзе Віга ў Іспаніі. Ён жанаты, мае траіх дзяцей. Атрымаў ступень у галіне эканомікі і дзелавога адміністравання, з'яўляецца інжынерам па тэлекамунікацыях. Акрамя таго, атрымаў ступень магістра ў галіне менеджменту ў Масачусэцкім тэхналагічным інстытуце.

Сваю прафесійную дзейнасць Бенджамін Эстэвес дэ Камінжэс распачаў у прыватным сектары ў якасці кансультанта ў галіне тэлекамунікацый у кампаніі Andersen Consulting. Пазней кіраваў камерцыйным стартапам. Пасля вучобы ў Масачусэцкім тэхналагічным інстытуце працаваў дырэктарам па камерцыі і маркетынгу ў Lar Group, адной з вядучых іспанскіх кампаній у галіне нерухомасці.

У 2013 годзе стаў генеральным дырэктарам па эканамічных пытаннях Папскага ўніверсітэта Камільяс у Мадрыдзе. Пасля амаль 10 гадоў працы ва ўніверсітэце, у снежні 2021 года, быў прызначаны кіраўніком другой секцыі Дыкастэрыі па евангелізацыі і займаў гэтую пасаду з сакавіка 2022 года.

01 лютага 2024, 13:36
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031