Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад нямецкім біскупам: адкласці праект Сінадальнай камісіі

Адкласці праект па зацвярджэнні статута Сінадальнай камісіі запрасілі нямецкіх біскупаў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы, кардынал П'етра Паралін, прэфект Дыкастэрыі веравучэння, кардынал Фернандэс, і прэфект Дыкастэрыі па справах біскупаў, кардынал Прэвост.

Марыя Валодзіна - Vatican News

На наступным тыдні падчас пленарнага пасяджэнні ў Аўгсбургу нямецкі епіскапат планаваў зацвердзіць статут Сінадальнай камісіі, створанай у лістападзе 2023 года. Гэты новы орган, які складаецца з 27 біскупаў і некаторых свецкіх вернікаў, павінен падрыхтаваць стварэнне Сінадальнай рады для абмеркавання і прыняцця рашэнняў па такіх пытаннях, як роля жанчын, сексуальная мараль і лад жыцця святара.

У лістападзе 2023 года ў лісце да чатырох нямецкіх тэолагаў Папа выказаў занепакоенасць у сувязі з сітуацыя вакол нямецкага Сінадальнага шляху, распачатага ў 2019 годзе. Ён падкрэсліў, што такі орган, як Сінадальная камісія, “не можа быць узгоднены з сакрамэнтальнай структурай Каталіцкага Касцёла”, і нагадаў, што яго стварэнне “было забаронена Святым Пасадам у лісце ад 16 студзеня 2023 года”.

Аўтары новага ліста ад 16 лютага 2023 года пацвердзілі пазіцыю Святога Пасада адносна нямецкага Сінадальнага шляху і заклікалі біскупаў адмяніць запланаванае на наступны тыдзень галасаванне па статуце Сінадальнай камісіі. Яны прапанавалі адкласці яго да наступных перамоў паміж прадстаўнікамі Рымскай курыі і нямецкага епіскапату, якія пройдуць у Рыме.

Як гаворыцца ў паведамленні нямецкага каталіцкага інфармацыйнага агенцтва KNA, у лісце за подпісам трох кардыналаў адзначаецца, што стварэнне Сінадальнай рады не прадугледжана кананічным правам Касцёла, а нямецкія біскупы не маюць паўнамоцтваў ухваляць статут.

Прэс-сакратар KNA Маціяс Коп паведаміў, што запланаванае на наступны тыдзень галасаванне па статуце Сінадальнай камісіі было выключана з парадку дня пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Біскупаў Германіі.

19 лютага 2024, 14:27
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031