Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegretto poco mosso
Расклад Падкасты
Кардынал Раньера Канталамеса Кардынал Раньера Канталамеса 

Прапаведнік Папскага дома: ідзі і больш не грашы

У сваім чарговым велікапосным відэаразважанні кардынал Раньера Канталамеса засяродзіўся на словах, якія Езус прамовіў да жанчыны, схопленай на чужаложстве: “Ідзі і ўжо больш не грашы”.

Ян Глінскі

Прапаведнік Папскага дома заўважыў, што кожны з нас мае нейкі грэх, да якога асабліва прывязаны. І нават калі вызнае яго падчас споведзі, то без моцнай пастановы парваць з ім.

Кардынал звярнуў увагу пра досвед, які святы Аўгусцін згадаў у Споведзі, апісваючы сваю барацьбу з грахом пажадлівасці. “Быў такі момант, калі ён прасіў Бога, кажучы: адары мяне чыстасцю і ўстрыманасцю. Толькі нейкі голас падказваў: але не адразу, Пане! І вось настаў момант, калі ён закрычаў сам да сябе: Навошта ж толькі заўтра! Чаму не цяпер!”.

“Яму дастаткова было сказаць “хопіць!”, каб адчуць сябе свабодным, - заўважыў прапаведнік, – А што канкрэтна павінны зрабіць мы? Дастаткова стаць на хвіліну ў прысутнасці Бога і сказаць Яму: Пане, Ты ведаеш маю слабасць. Таму, давяраючы толькі Тваёй ласцы, кажу Табе, што адгэтуль хачу казаць “хопіць” гэтай прыемнасці, гэтаму сваволлю, гэтаму сяброўству, гэтай траўме, фінансавым афёрам, гэтаму граху, які Ты і я добра ведаем. Я кажу “хопіць” і прыходжу, каб атрымаць Тваё сакрамэнтальнае прабачэнне”. “І, магчыма, зноў упадзеш; але для Бога нешта змянілася: твая свабода стала на Яго баку. Цяпер ужо абодва будзеце змагацца з тым самым ворагам”, - заключыў кардынал Канталамеса.
 

23 лютага 2024, 08:53
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930