Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Апостальскі палац Апостальскі палац  (Vatican Media)

Fiducia supplicans і нелітургічныя благаслаўленні

У 2000 годзе інструкцыя тагачаснага прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння, кардынала Ёзэфа Ратцынгера, падкрэслівала адрозненне паміж малітвамі аб аздараўленні, абрадавымі і літургічнымі малітвамі ад душпастырскіх ці спантанных. Той жа крытэрый выкарыстоўваецца сёння ў выпадку магчымасці благаслаўлення неўрэгуляваных пар.

Тэкст: Андрэа Тарніелі / Пераклад і адаптацыя: Марыя Валодзіна - Vatican News

Дэкларацыя Fiducia supplicans, апублікаваная Дыкастэрыяй веравучэння ў снежні 2023 года, як вядома, не мяняе традыцыйнае вучэнне аб сужэнстве. З іншага боку, дакумент, які дапускае магчымасць простага спантаннага благаслаўлення неўрэгуляваным або аднаполым парам, якое не азначае благаслаўлення іх саюза або адабрэння іх ладу жыцця, больш глыбока разглядае саму прыроду благаслаўленняў. Дэкларацыя Fiducia supplicans адрознівае літургічныя або абрадавыя благаслаўленні ад спантанных або душпастырскіх. Што тычыцца першых, літургічных, ёсць два спосабы іх разумення. У больш шырокім сэнсе, кожная малітва, якую прамаўляе святар, лічыцца літургічнай, нават калі ён не прытрымліваецца рытуальнай формы і афіцыйнага тэксту. У больш вузкім сэнсе, малітва з’яўляецца літургічнай толькі тады, калі яна – частка абрада, а дакладней, калі яна грунтуецца на тэксце, які ўхвалілі касцёльныя ўлады.

Некаторыя крытыкі, якія ставяць пад сумнеў дэкларацыю, лічаць прымальным толькі больш шырокі сэнс. Сярод іх ёсць тыя, хто кажуць, што літургія таксама мае душпастырскае значэнне. Але трэба адзначыць, што Fiducia supplicans надае слову душпастырскі асаблівы сэнс: гэта клопат аб суправаджэнні тых, каму прапануецца благаслаўленне. Добры пастыр не супакойваецца, пакуль не знойдзе кожнага з тых, хто заблукаў. Іншыя сцвярджаюць, што ўсе малітвы з’яўляюцца літургічнымі, а значыць павінны адпавядаць патрабаванням да касцёльнай літургіі. Адказ на гэта даў Францішак у прамове да супрацоўнікаў Дыкастэрыі веравучэння 26 студзеня 2024 года. Ён падкрэсліў, што душпастырскія або спантанныя благаслаўленні не патрабуюць "маральнай дасканаласці”. Гэтыя словы пацвярджаюць арыентацыю на разгляд літургічных благаслаўленняў у вузкім сэнсе.

Важны прэцэдэнт, які тычыцца адрознення паміж тым, што лічыць літургічным, а што не, можна знайсці ў інструкцыі 2000 года, апублікаванай тагачаснай Кангрэгацыяй Веравучэння, падпісанай кардыналам Ёзэфам Ратцынгерам і ўхваленай Янам Паўлам II. Прадметам гэтай інструкцыі з'яўляюцца малітвы аб аздараўленні. Яна пацвярджае, што існуюць малітвы літургічныя або абрадавыя, а таксама іншыя малітвы, нелітургічныя, але таксама дазволеныя.

У Fiducia supplicans неаднаразова гаворыцца аб тым, што душпастырскае або спантаннае благаслаўленне неўрэгуляванай пары, якая падыходзіць да святара або дыякана, не азначае адабрэння іх саюза, не можа лічыцца “маральнай легітымацыяй” такога саюза альбо “пазашлюбнай сэксуальнай практыкі”. Сэнс у тым, каб заклікаць Бога дазволіць насенню дабра расці ў жаданым Ім кірунку.

27 лютага 2024, 14:39
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930