Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem in Re minore, per coro maschile e orchestra
Расклад Падкасты
Арцыбіскуп Вінчэнца Палья падчас візіту ў Індыю Арцыбіскуп Вінчэнца Палья падчас візіту ў Індыю 

Арцыбіскуп Палья ў Індыі: Касцёлу трэба развіваць сямейную тэалогію

Неабходна неадкладна развіваць больш глыбокую тэалогію сужэнства, лічыць старшыня Папскай акадэміі жыцця, арцыбіскуп Вінчэнца Палья, выступаючы на адкрыцці курсаў па сямейным душпастырстве ў індыйскім горадзе Чанганасэры.

Марыя Валодзіна - Vatican News

"Нам трэба рабіць больш, значна больш, каб абвяшчаць Евангелле сем'ям, а тэалагічная рэфлексія ўсё яшчэ слабая", - падкрэсліў арцыбіскуп Палья, адкрываючы 1 лютага 2024 у Індыі курсы, арганізаваныя Інстытутам навук аб сужэнстве і сям'і імя Яна Паўла II.

"Тэалогія, пачынаючы з вучэння Францішка і вялікіх перамен нашай эпохі, сутыкнулася з новай задачай – неабходнасцю адэкватнага і абноўленага падыходу да тэмы сям'і. На жаль, тэалагічных разважанняў пра сям'ю, як сукупнасць узаемаадносін, усё яшчэ недастаткова. Шмат увагі надавалася саюзу мужа і жонкі, аспекту сужэнскай любові, асабліва з юрыдычна-кананічнага пункту гледжання, хоць у Кодэксе кананічнага права практычна адсутнічае сямейнае права. Але вельмі рэдка сустракаецца сапраўдная сямейная тэалогія, за некаторымі рэдкімі выключэннямі. Неабходна неадкладна развіваць больш глыбокую тэалогію сужэнства", - лічыць іерарх.

Арцыбіскуп Палья падкрэсліў, што "было б сур'ёзнай памылкай скасаваць розніцу паміж мужчынам і жанчынай. Гэтае скасаванне, якім бы ні быў жыццёвы праект чалавека, з'яўляецца стратай для ўсіх. (...) Асноўныя рысы гэтага адрознення і запавет, якому яно ў першую чаргу прызначана, павінны ўспрымацца як дар, а не як перашкода". Біблейскае пасланне ясна кажа аб тым, што мужчына і жанчына паходзяць ад Бога і непарыўна звязаны, не могуць жыць адзін без аднаго, нагадаў старшыня Папскай акадэміі жыцця.

"І калі праўда, што сужэнства непарыўнае, то тым больш праўдзівай з’яўляецца непарыўнасць сувязі Касцёла з яго дзецьмі: яна нагадвае тую сувязь, якую Хрыстус усталяваў з Касцёлам, поўным грэшнікаў, якіх любіў, калі яны яшчэ былі грэшнікамі. І якіх ніколі не пакідае", - адзначыў арцыбіскуп Палья.

Візіт прадстаўніка Святога Пасада ў Індыю працягнецца заўтра, 2 лютага 2024 года. Ён наведае Бангалор, дзе прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні Біскупскай канферэнцыі і выступіць з прамовай на тэму штучнага інтэлекту.

01 лютага 2024, 12:18
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930