Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кітайскія вернікі. Ілюстрацыйнае фота Кітайскія вернікі. Ілюстрацыйнае фота 

У кітайскай дыяцэзіі Вэйфан пасвечаны новы біскуп

Святы Айцец унёс змены ў касцёльную адміністрацыю Кітая, скасаваўшы апостальскую прэфектуру Ідусянь і стварыўшы новую дыяцэзію Вэйфан на ўсходзе краіны. У біскупы новай дыяцэзіі быў пасвечаны айцец Энтані Сун Вэньцзюнь.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Абодва рашэнні – аб стварэнні новай дыяцэзіі і прызначэнні біскупа – былі прынятыя Францішкам у красавіку 2023 года. Іх абнародавалі ў дзень біскупскага пасвячэння новага пастыра Сун Вэньцзюня, якое прайшло 29 студзеня 2024 года. Папскае прызначэнне адбылося 20 красавіка 2023 года ў рамках часовага пагаднення паміж Святым Пасадам і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Тэрыторыя дыяцэзіі Вэйфан займае плошчу 16 167,23 км2. Тут пражывае 9 386 705 жыхароў, каля 6000 з іх – католікі. У новай дыяцэзіі працуюць 10 святароў і 6 манахінь.

Біскуп Сун Вэньцзюнь нарадзіўся ў лістападзе 1970 года. З 1989 па 1994 год вучыўся ў Шэшанскай семінарыі ў Шанхаі. Быў пасвечаны ў святары ў 1995 годзе ў Пекіне. Затым нёс пастырскае служэнне ў правінцыі Шаньдун з 2005 па 2007 год. У перыяд з 2007 па 2008 год знаходзіўся ў Ірландыі, дзе працягваў адукацыю. Вярнуўшыся ў Вэйфан, працягнуў там сваё пастырскае служэнне.

29 студзеня 2024, 13:39
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031