Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro ma non troppo
Расклад Падкасты
Апостальскае падарожжа Францішка ў Манголію. Ілюстрацыйнае фота Апостальскае падарожжа Францішка ў Манголію. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Навіны Апостальскай сталіцы цяпер і па-мангольску

З 31 студзеня 2024 года жыхары Манголіі могуць знаёміцца з навінамі Апостальскай Сталіцы на сваёй роднай мове. Да 51-й мовы ватыканскіх СМІ дадалася мангольская.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Дзякуючы супрацоўніцтву з Касцёлам Манголіі ўсе прамовы Святога Айца падчас нядзельнай малітвы Анёл Панскі і катэхезы, з якімі ён звяртаецца да прысутных на агульнай аўдыенцыі па серадах, будуць пераведзеныя і апублікаваныя па-мангольску на старонках партала Vatican News.

"Мы рады гэтай новай магчымасці чытаць словы Святога Айца на мангольскай мове”, - падкрэсліў апостальскі прэфект Улан-Батара, кардынал Джорджа Марэнга. “Гэта плён яго нядаўняга візіту на зямлю пад вечна блакітным небам, які закрануў сэрцы мангольскіх католікаў і людзей іншых рэлігійных перакананняў, станоўча ўражаных вялікім чалавечым і духоўным сведчаннем Папы Францішка. Яго словы пра каштоўнасць нашых традыцый запалі нам у душу, аб гэтым казалі многія людзі. Цяпер вучэнне пераемніка святога Пятра будзе гучаць і па-мангольску. Спадзяемся, што гэты новы інструмент евангелізацыі разгорне ўвесь свой патэнцыял дзякуючы сённяшнім каналах камунікацыі", - сказаў кардынал Марэнга.

"Гэта маленькая рэч, здаецца нам, аднак, такой жа вялікай, як сама Манголія”, - зазначыў прэфект ватыканскай Дыкастэрыі па камунікацыі Паола Руфіні, дадаючы, што місія і служэнне ватыканскіх СМІ заключаецца ў тым, каб “гаварыць на ўсіх мовах, як мага большай колькасці моў” і рабіць гэта не ў адзіночку, а разам з жыхарамі тэрыторый, на якіх ідзе вяшчанне.

“У Касцёле няма вялікага і няма малога. Мангольская мова дапаможа Касцёлу зноў адкрыць для сябе важнасць чагосьці дробнага, маленькага насення. Тое, што мы атрымаем, больш за тое, што даем. Як часта паўтарае Папа Францішак, Бог выяўляе сябе ў драбніцы, Святы Дух заўсёды выбірае малое, таму што не можа ўвайсці ў вялікае, пыхлівае, самадастатковае”, - нагадаў Руфіні.

"Падарожжа ў Манголію ў верасні 2023 года стала незвычайным дзякуючы сведчанню, якое мы ўсе атрымалі ад гэтага маленькага і яшчэ маладога Касцёла, які служыць блізкаму,” - заўважыў галоўны рэдактар СМІ Святога Пасада Андрэа Тарніелі. “У гісторыю ўвайшла зробленая дронам фатаграфія пераемніка святога Пятра з усімі католікамі краіны, якіх налічваецца 1500 чалавек. У знак увагі да гэтай невялікай супольнасці, і каб спрыяць адзінству, дзякуючы супрацоўніцтву з кардыналам Марэнга мы вырашылі адкрыць старонку Vatican News на мангольскай мове, якая стане 52-й мовай ватыканскіх СМІ. Гэта даніна павагі нашым братам і іх евангельскаму сведчанню ў Манголіі”, - сказаў Тарніелі.

"Наша місія – распаўсюджваць Евангелле ў свеце, быць голасам мясцовых Касцёлаў, разглядаць факты праз прызму сацыяльнага вучэння, ніколі не пакідаць нікога ў адзіноце”, - падкрэсліў адказны рэдактар Ватыканскага радыё - Vatican News Масіміліяна Мэнікэці.

“Мы пачалі працаваць над гэтым праектам падчас апостальскага падарожжа Папы ў Манголію, натхнёныя яго падтрымкай гэтай невялікай супольнасці. Мы ўжо пачалі публікаваць тэкставыя навіны на партале Vatican News, пазней могуць з'явіцца і аўдыаматэрыялы. Мы працуем над сінэргічнымі мадэлямі з мясцовымі Касцёламі, каб усё больш распаўсюджваць галасы надзеі, якая змяняе свет”, - зазначыў Мэнікэці.

31 студзеня 2024, 10:59
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930