Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondo: Allegro vivace
Расклад Падкасты
Lavori in corso a San Pietro

Завяршылася серыя сінадальных юбілейных сустрэч у Ватыкане

У мінулыя выхадныя завяршылася серыя сінадальных юбілейных сустрэч, арганізаваных у Ватыкане фондам Fratelli Tutti. Ініцыятыва стала адным з этапаў падрыхтоўкі да Юбілею 2025 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Апошняя з сустрэч пад назвай Ад справядлівасці да братэрства была прысвечана аднаўленчаму правасуддзю ў барацьбе з насіллем, помстай і вайной, - распавёў Vatican News ксёндз Франчэска Акета, сакратар Фонду Fratelli Tutti.

“Мы хочам стварыць парадыгму, альтэрнатыўную вайне і насіллю. Таму мэтай сустрэчы было разважанне над мадэллю справядлівасці, заснаванай на адкупленні, якая паходзіць з Бібліі і якую Папа Францішак выразна падтрымлівае”, - падзяліўся святар.

Ён адзначыў, што людзям, якія працуюць у сістэме правасуддзя, важна бачыць, што ёсць не толькі паказальныя пакаранні або помста. “Наш падыход прынцыпова заснаваны на аднаўленні парушаных адносін з намерам забяспечыць будучыню нашага суіснавання. Варта памятаць, што ўсе мы разрываем адносіны, ад сям'і да рэлігійных суполак і краін, і насамрэч мы бачым, што ў свеце адбываецца больш за 50 войнаў. Такім чынам, адкупленне становіцца фундаментальным у гэтым падарожжы. Калі мы не прапануем яго іншым, мы адмаўляем у ім і сабе”, - сказаў суарганізатар сінадальных юбілейных сустрэч, якія прымала ў сябе базіліка святога Пятра, што стане цэнтральным месцам правядзення многіх мерапрыемстваў Святога 2025 Года.
 

05 снежня 2023, 11:32
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930