Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondo: Allegretto
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыкан: прэзентацыя Міжнароднай прэміі па эканоміцы братэрства

5 снежня 2023 года ў Ватыканскай фільматэцы адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная Міжнароднай прэміі святога Францішка Асізскага і благаслаўлёнага Карла Акуціса ў галіне эканомікі братэрства.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел сакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, сястра Алесандра Смерылі, арцыбіскуп Асізі Даменіка Сарэнціна і айцец Джуліа Альбанезэ, член камісіі, якая прысуджае ўзнагароду.

Мэта прэміі - аказаць канкрэтную падтрымку эканамічным праектам, якія служаць прыкладам братэрскай, салідарнай і інклюзіўнай эканомікі, так званай эканомікі Францішка, распаўсюджваць якую неаднаразова заклікаў Святы Айцец.

Прэмія ў памеры 50 тысяч еўра, заснаваная Фондам санктуарыя Адрачэння святога Францішка ад людскіх дабротаў італьянскай дыяцэзіі Асізі - Ночэра Умбра - Гуальда Тадзіна, будзе ўручана праекту-пераможцу ў галіне братэрскай і справядлівай эканомікі. Акрамя грашовай узнагароды пераможца атрымае абраз святога Францішка і благаслаўлёнага Карла Акуціса і хустку з выявай Адрачэння ад людскіх дабротаў, выкананую дызайнерам Брунела Кучынелі.

Як паведамляецца на сайце прэміі, тэрмін падачы заявак на яе суісканне быў падоўжаны да 31 студзеня 2024 года.

У 2023 годзе ўзнагароду атрымаў праект у Чадзе, дзе была адкрыта пякарня, у якой працуе вулічная моладзь. Дзякуючы гэтай дапамозе беспрацоўныя юнакі і дзяўчаты зараз працуюць, - патлумачыў арцыбіскуп Сарэнціна, заклікаючы падтрымаць наступны праект эканомікі Францішка.

05 снежня 2023, 11:09
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930