Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Tempo di minuetto
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

У Ватыкане стартуе кампанія ў падтрымку сямейных урачоў

16 лістапада 2023 года ў Ватыкане распачнецца сусветная ініцыятыва па прыцягненню ўвагі грамадскасці да незаменнай ролі сямейных урачоў. Кампанія пройдзе пад лозунгам “Дзякуй, доктар!”

Марыя Валодзіна - Vatican News

Ініцыятыва стане адказам на неаднаразова выказаную Францішкам заклапочанасць у сувязі з крызісам сістэмы аховы здароўя ў многіх краінах, дзе ўрачы агульнай практыкі адчуваюць недахоп прафесійнай падтрымкі і прызнання.

Ініцыятарам кампаніі выступіла некамерцыйная асацыяцыя SOMOS Community Care (ЗША). Яна аб'ядноўвае больш за 2200 дактароў, якія дапамагаюць пацыентам-мігрантам у Нью-Ёрку. Кампанію падтрымалі таксама Папская акадэмія жыцця і іншыя медыцынскія, грамадзянскія і акадэмічныя арганізацыі.

У прэс-канферэнцыі, якая адбудзецца 16 лістапада ў Зале Бэнэдыкта XVI у Папскім тэўтонскім калегіуме, прымуць удзел старшыня Папскай акадэміі жыцця арцыбіскуп Вінчэнца Палья, канцлер акадэміі мансеньёр Рэнца Пэгарара, старшыня асацыяцыі SOMOS Рамон Тайах, яе генеральны дырэктар Марыё Парэдэс, а таксама старшыня Нацыянальнай федэрацыі італьянскіх урачоў Філіпа Анэлі.

На прэс-канферэнцыі будзе прадстаўлена Дэкларацыя аб прызнанні ролі сямейнага ўрача, якая заклікана нагадаць урадам, дзяржаўным установам і сістэмам аховы здароўя аб неабходнасці вярнуць у цэнтр увагі постаць урача агульнай практыкі.

Больш падрабязную інфармацыю аб ініцыятыве можна знайсці на старонцы: thankyoudoctor.org

07 лістапада 2023, 10:46
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930