Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale (Alla breve)
Расклад Падкасты
Дыкастэрыя веравызнання Дыкастэрыя веравызнання 

Святы Пасад: католікам забаронена ўступаць у масонскія ложы

У адказ на пытанне філіпінскага біскупа Картэса Дыкастэрыя веравызнання пацвердзіла несумяшчальнасць каталіцкай веры і ўступлення ў масонскія ложы.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У дакуменце, падпісаным прэфектам Дыкастэрыі веравызнання, арцыбіскупам Віктарам Фернандэсам, і ўхваленым Папам Францішкам, Святы Пасад пацвердзіў, што католікам па-ранейшаму забаронена ўступаць у масонства.

15 лістапада 2023 года ў адказ на пытанне філіпінскага біскупа Хуліта Картэса, заклапочанага пастаянным павелічэннем колькасці масонаў сярод вернікаў яго дыяцэзіі (Думагэтэ), Дыкастэрыя веравызнання падкрэсліла важнасць прыцягнення да ўдзелу ў гэтым пытанні Канферэнцыі Біскупаў Філіпін. Філіпінскі епіскапат трэба “праінфармаваць пра неабходнасць рэалізацыі асобнымі біскупамі ўзгодненай стратэгіі, якая б уключала два падыходы".

Першы падыход разглядае пытанне на дактрынальным узроўні. Дыкастэрыя веравызнання яшчэ раз пацвердзіла забарону членства вернікаў у масонскіх ложах з-за несумяшчальнасці масонства з касцёльным вучэннем (пар. Дэкларацыя Кангрэгацыі Веравучэння аб масонскіх аб'яднаннях, 1983 год), а таксама з кіруючымі прынцыпамі, апублікаванымі Канферэнцыяй Біскупаў Філіпін у 2003 годзе.

“Тыя, хто фармальна і свядома з'яўляюцца членамі масонскай ложы і прымаюць масонскія прынцыпы, падпадаюць пад палажэнні вышэйзгаданай дэкларацыі. Гэтыя меры таксама тычацца ўсіх святароў, якія ўступілі ў масонства", - тлумачыцца ў дакуменце.

Другі падыход разглядае пытанне з пастырскага пункту гледжання. Дыкастэрыя веравучэння прапануе філіпінскім біскупам правесці "ва ўсіх парафіях катэхізацыю аб прычынах несумяшчальнасці каталіцкага веравызнання і масонства". Філіпінскіх іерархаў просяць таксама разгледзець магчымасць выступіць з публічнай заявай на гэтую тэму.

Дэкларацыя 1983 года была апублікаваная незадоўга да ўступлення ў сілу новага Кодэкса кананічнага права, які замяніў Кодэкс 1917 года. Сярод асаблівасцей новага Кодэкса была адсутнасць адкрытага асуджэння масонства і адлучэння масонаў ад Касцёла, якія прысутнічалі ў ранейшым тэксце.

Дэкларацыя, падпісаная тагачасным кардыналам Ёзэфам Ратцынгерам і сакратаром Кангрэгацыі арцыбіскупам Жэромам Амерам і ўхваленая Янам Паўлам II, пацвердзіла, што католікі, звязаныя з масонскімі ложамі, знаходзяцца "ў стане цяжкага граху".

15 лістапада 2023, 10:49
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930