Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Adagio (original version from k.156)
Расклад Падкасты
Кардынал Паралін падчас візіту ў Ватыканскую школу бібліятэканоміі Кардынал Паралін падчас візіту ў Ватыканскую школу бібліятэканоміі 

Дзяржсакратар наведаў Ватыканскую школу бібліятэканоміі

Кардынал П’етра Паралін благаславіў новыя памяшканні Ватыканскай школы бібліятэканоміі, якая дзейнічае пры Ватыканскай апостальскай бібліятэцы і рыхтуе спецыялістаў у бібліятэчнай справе.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Кампетэнтнасць – гэта самая важная візітная картка” Ватыканскай школы бібліятэканоміі, - сказаў Дзяржсакратар, падкрэсліваючы, што дзейнасць гэта ўстановы ажыццяўляецца дзякуючы Ватыканскай апостальскай бібліятэцы, якая расчыняе свае дзверы як “фармацыйная майстэрня”, дзелячыся багаццем сваіх ведаў і ўнікальным досведам.

Новыя памяшканні Школы былі ўрачыста адкрыты 26 лістапада 2023 года ў адным у ватыканскіх палацаў на рымскай вуліцы Канчыліяцыёнэ. З гэтай падзеі пачалося святкаванне 90-годдзе ўстановы, заснаванай у лістападзе 1934 года Піем XI.

Ватыканская школа бібліятэканоміі прапануе фармацыйны праграму, разлічаны на два гады і адрасаваную людзям, якія маюць вышэйшую адукацыю. На кожны курс набіраецца трыццаць студэнтаў. Кардынал Паралін прывітаўся з кожным навучэнцам, а таксама з кіраўніцтвам і выкладчыкамі ўстановы.

Іерарх заўважыў, што на працягу 90 гадоў Ватыканская школа бібліятэканоміі падрыхтавала вялікую колькасць спецыялістаў, як прадстаўнікоў духавенства, так і свецкіх вернікаў. Гаворка ідзе пра работнікаў вялікіх і малых бібліятэк, выкладчыкаў бібліятэчнай справы і гісторыка-філалагічных дысцыплін, спецыялістаў у каталізацызацыі і бібліяграфіі.

Кардынал Паралін адзначыў, што структура імкнецца адпавядаць самым высокім стандартам у сферы падрыхтоўкі спецыялістаў у бібліятэчнай справе і імкнецца да шырокага міжнароднага прызнання, не адмаўляючыся ад “сваіх тэхнічных, культурных і духоўных асноў”, а ў гэтых намаганнях яе актыўна падтрымлівае Дзяржсакратарыят.
 

28 лістапада 2023, 10:39
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031