Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Айцец Джузэпэ Марка Сальваці (foto aracne.tv) Айцец Джузэпэ Марка Сальваці (foto aracne.tv) 

Дамініканін стаў сакратаром Папскай тэалагічнай акадэміі

Святы Айцец прызначыў айца Джузэпэ Марка Сальваці сакратаром Папскай тэалагічнай акадэміі, паведаміла 20 кастрычніка 2023 года Зала Друку Святога Пасада.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папская тэалагічная акадэмія была заснавана ў Рыме Кліментам XI у 1718 годзе. Яе падтрымлівалі Бэнэдыкт XIII і Клімент XIV. 28 студзеня 1999 года Ян Павел ІІ абнавіў яе статут. Дзейнасць установы каардынуецца Дыкастэрыяй па культуры і адукацыі, прэфект якой з’яўляецца яе старшынёй. Місія Акадэміі – спрыяць дыялогу паміж верай і розумам, а таксама развіваць хрысціянскае вучэння ў адпаведнасці з указаннямі Святога Айца.

70-гадовы італьянскі дамініканін Сальваці з’яўляецца прафесарам дагматычнай тэалогіі ў Папскім універсітэце святога Тамаша Аквінскага (Angelicum). Ён таксама быў кіраўніком Вышэйшага інстытута рэлігійных навук Mater Ecclesiae, які дзейнічае пры гэтай ВНУ. Акрамя таго, манах быў чальцом Кіраўнічай рады Папскай тэалагічнай акадэміі.
 

20 кастрычніка 2023, 13:41
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031