Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem in Re minore, K626, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Трэцяя міжнародная канферэнцыя па мірнаму плану для Украіны (Мальта, 28-29 кастрычніка 2023 года) Трэцяя міжнародная канферэнцыя па мірнаму плану для Украіны (Мальта, 28-29 кастрычніка 2023 года) 

Паралін: кожны нясе адказнасць за дасягненне міру ва Украіне

Паважаць міжнароднае права, асабліва ў дачыненні да тэрытарыяльнай цэласнасці, і працягваць намаганні па вяртанні палонных і дзяцей заклікаў Дзяржаўны сакратар удзельнікаў канферэнцыі, прысвечанай мірнаму плану для Украіны.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Перамовы па мірным плане для Украіны, прадстаўленым Прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, прайшлі на Мальце 28-29 кастрычніка 2023 года з удзелам больш за 65 краін. У відэазвароце да ўдзельнікаў сустрэчы кардынал Дзяржсакратар П'етра Паралін пацвердзіў прыхільнасць Святога Пасада справе палягчэння пакут украінскага народа і паабяцаў працягваць намаганні, накіраваныя на вырашэнне гуманітарных пытанняў. Іерарх нагадаў пра неаднаразовыя заклікі Францішка да міру, пра яго запрашэнне спытаць сябе: "Што я раблю сёння для ўкраінскага народа?”

Агульная адказнасць

Мірная ініцыятыва на Мальце служыць абнадзейлівай дэманстрацыяй таго, што ўзброеная канфрантацыя не лічыцца "непазбежным інструментам вырашэння канфліктаў", - лічыць кардынал Паралін. Саміт стаў трэцім раўндам перамоў, падчас якіх Кіеў звярнуўся па міжнародную падтрымку свайго мірнага плану, які складаецца з 10 пунктаў. Той факт, што на сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі многіх дзяржаў і міжнародных арганізацый, сведчыць пра тое, што ў свеце не "змірыліся з трагедыяй, якая разгортваецца на нашых вачах, і што мы маем мужнасць глядзець ёй у вочы". "Пошук рашэння – гэта адказнасць не толькі Украіны, гэта агульная адказнасць", - дадаў кіраўнік ватыканскай дыпламатыі.

Памножыць намаганні

Нягледзячы на працу міжнародных арганізацый па забеспячэнні таго, каб "Украіна змагла абараніць цэласнасць сваёй тэрыторыі, забяспечыць сваім грамадзянам бяспеку і неабходныя для жыцця прадметы першай неабходнасці, а таксама дасягнуць жаданага міру", гэта ўсё яшчэ далёка, - прызнаў кардынал Паралін. Таму патрэбныя яшчэ большыя і творчыя намаганні на ўсіх узроўнях, каб пераадольваць перашкоды і адкрыць шляхі, якія ў цяперашні час здаюцца непрымальнымі або немагчымымі.

Дзяржаўны сакратар паўтарыў заклік Святога Пасада да павагі міжнароднага права, асабліва ў дачыненні да тэрытарыяльнай цэласнасці, і заахвоціў "усе ініцыятывы, накіраваныя на пошук справядлівага і стабільнага міру ва Украіне". Бліжэйшы супрацоўнік Папы запэўніў у падтрымцы намаганняў па вырашэнні “гуманітарных пытанняў, такіх як харчовая бяспека і захаванне навакольнага асяроддзя”, а таксама пацвердзіў гатоўнасць Святога Пасада “працягваць свае намаганні, накіраваныя на палягчэнне пакут украінскага народа і вяртанне палонных і дзяцей ва Украіну".

31 кастрычніка 2023, 10:53
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031