Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Walzer - Delirien
Расклад Падкасты
Кардынал П'етра Паралін Кардынал П'етра Паралін  (AFP or licensors)

Кардынал Паралін: на Блізкім Усходзе гасне крохкая надзея на мір

Падзеі на Блізкім Усходзе, у Ізраілі, Палестыне і Сектары Газа яшчэ больш пагражаюць крохкім надзеям на мір, якія, здавалася, з’явіліся на гарызонце пасля паразумення з Саудаўскай Аравіяй, заўважыў кардынал П’етра Паралін.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы пракаментаваў апошнія трагічныя падзеі на Блізкім Усходзе падчас семінара на тэму “Еўропа як гарызонт міру”, які прайшоў у калысцы ордэна камелудаў – старажытным кляштары Камальдолі ў Італіі.

“Акрамя дыпламатычных высілкаў, якія, здаецца, не прыносяць вялікіх вынікаў – і я кажу гэта таксама ў адносінах да вайны ва Украіне – мы ўсе павінны з’яднацца ў адзінагалоснай малітве за мір”, - дадаў ён.

Кардынал Паралін адзначыў, што заклік Францішка да міру, скіраваны падчас нядзельнай малітвы Анёл Панскі ў Ватыкане, быў паўтораны амаль ўсімі урадамі свету. У ім Святы Айцец нагадаў, што “тэрарызм і вайна не вядуць ні да якога рашэння, а толькі да смерці і пакут шматлікіх нявінных людзей”, а таксама заахвоціў маліцца аб міры ў Ізраілі і Палестыне.

“Здаецца, што свет звар’яцеў, здаецца, што ён пакладае надзею выключна на сілу, насілле, канфлікт, каб вырашаць праблемы, які з’яўляюцца рэальнымі, але павінны вырашацца іншымі метадамі”, - сказаў Дзяржсакратар, размаўляючы з журналістамі на палях форума.

“Акрамя знішчэння чалавечых жыццяў, сведкамі якога мы былі ў самым жахлівым выглядзе, цалкам згасаюць таксама і крохкія надзеі на мір, якія, здавалася, з’яўляліся на гарызонце”, - дадаў ён, падкрэсліваючы, што цяпер спатрэбяцца значна большыя намаганні, каб прыйсці да мірнага рашэння – адзінага справядлівага рашэння і адзінага эфектыўнага рашэння, якое дазволіць прадухіліць паўтарэнне такіх сітуацый.
 

09 кастрычніка 2023, 09:27
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031