Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Палестынскія бежанцы ў сектары Газа Палестынскія бежанцы ў сектары Газа  (ANSA)

Дзяржсакратар патэлефанаваў Прэм’ер-міністру Палестыны

14 кастрычніка 2023 года кардынал П’етра Паралін правёў тэлефонную размову з Прэм’ер-міністрам Палестыны. Днём раней ён здзейсніў візіт у пасольства Ізраіля пры Апостальскай Сталіцы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Зала Друку Святога Пасаду паведаміла, што Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы патэлефанаваў Прэм’ер-міністру Дзяржавы Палестына Мухамеду Штае, якому выказаў смутак Святога Пасаду і яго супрацоўнікаў з прычыны таго, што адбываецца ў Палестыне, асабліва ў Газе.

Ватыканскі іерарх запэўніў, што Святы Пасад і надалей будзе прызнаваць Дзяржаву Палестына і яе ўлады адзінымі выразнікамі законных памкненняў палестынскага народа. Ён падкрэсліў, што ў актуальнай сітуацыі неабходна забяспечыць поўную павагу да гуманітарнага права і не дазволіць уцягнення ў канфлікт грамадзянскага насельніцтва, асабліва найбольш уразлівых людзей, медыцынскіх устаноў і месцаў культу. Пра гэта ж днём раней кардынал Паралін рашуча заявіў усім зацікаўленым бакам.

14 кастрычніка 2023, 14:28
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031