Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Мангольскі краявід. Ілюстрацыйнае фота Мангольскі краявід. Ілюстрацыйнае фота  (AIFO Mongolia) Калонка рэдактара

Пантыфік едзе ў Манголію, бо ў Касцёле колькасць не мае значэння

Адно выслоўе святога Паўла VI дапамагае зразумець прычыны падарожжа, якое рыхтуецца здзейсніць Папа ў Манголію, заўважыў у сваёй аўтарскай калонцы на партале Vatican News Андрэа Тарніелі.

Тэкст: Андрэа Тарніелі / Пераклад і адаптацыя: Аляксандр Панчанка / Vatican News

“Папа Францішак збіраецца ў Манголію. Гэта “доўгачаканы” візіт, які таксама быў у няздзейсненых планах святога Яна Паўла ІІ, пасля таго як на пачатку 1990-х гадоў прысутнасць місіянераў адрадзіла там хрысціянскую супольнасць. Касцёл, які Наступнік святога Пятра абдыме ў сэрцы Азіі, “невялікі па колькасці, але напоўнены верай і міласэрнай любоўю”. Францішак сустрэнецца не толькі з 1500 католікамі краіны, але і з усім гэтым “высакародным” і “мудрым” народам, з яго вялікай будысцкай традыцыяй”, - заўважыў галоўны рэдактар СМІ Святога Пасаду.

“Чаму Папа едзе ў Манголію? Чаму ён прысвячае пяць дзён сваёй праграмы (два дні на дарогу і тры на прабыванне) наведванню такой невялікай групы католікаў? Ці мае да гэтага дачыненне “геапалітыка”, бо гаворка ідзе пра паездку ў краіну, якая мяжуе з Расійскай Федэрацыяй і Кітайскай Народнай Рэспублікай? У рэчаіснасці прычына пілігрымкі на перыферыю Азіі не мае ніякага “геапалітычнага” падтэксту”, - напісаў Тарніелі, дадаючы, што геапалітыка не з’яўляецца прэрагатывай пантыфікату Хорхэ Марыа Бэрголіа.

“У панядзелак 30 лістапада 1970 года святы Павел VI здзейсніў доўгае падарожжа ў Самоа ў Ціхім акіяне. Падчас святой Імшы ў пасёлку Леўлумаега-Туай, на паўночна-заходнім узбярэжжы вострава Уполу, Папа Манціні адмовіўся ад урачыстага “мы”, які тады выкарыстоўвалі Папы, і сказаў: “Мяне прывялі да вас не любоў да падарожжаў ці нейкая цікаўнасць: я прыехаў, бо мы ўсе браты, а дакладней, таму што вы – мае сыны і дачкі, і будзе правільна, каб я, як бацька сям’і, гэтай сям’і, якой з’яўляецца Каталіцкі Касцёл, паказаў кожнаму з вас, што вы маеце права на такую самую любоў. Ведаеце, што значыць “Каталіцкі Касцёл”? – Гэта значыць, што ён для ўсяго сусвету, што ён для ўсіх, што ён не бывае чужым нідзе: кожны чалавек, незалежна ад нацыянальнасці, узросту ці выхавання, мае месца ў ім”, - нагадаў словы Паўла VI Андрэа Тарніелі.

“Касцёл – гэта месца для ўсіх. Касцёл, дзе прыярытэтам не з’яўляецца колькасць, дзе ніхто не з’яўляецца чужынцам, да якой бы мовы, культуры, народу ці нацыі ён не належаў. Гэта Касцёл “para todos”, для ўсіх, пра які Францішак казаў у Лісабоне. Менш чым праз месяц пасля СДМ Біскуп Рыма зноў адпраўляецца ў дарогу, кажучы сваім “мангольскім братам і сёстрам”, што ён “шчаслівы шчаслівы здзейсніць падарожжа, каб быць сярод іх як брат усім”, - завяршыў сваё разважанне галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ.
 

29 жніўня 2023, 12:15
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031