Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Арцыбіскуп Вінчэнца Палья Арцыбіскуп Вінчэнца Палья 

Арцыбіскуп Палья здзейсніць візіт у Лацінскую Амерыку

Старшыня Папскай акадэміі жыцця, арцыбіскуп Вінчэнца Палья, накіруецца з візітам у Лацінскую Амерыку. З 23 па 31 жніўня 2023 года ён адведае Чылі і Аргентыну.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

У праграме візіту іерарха сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў і міжнароднай супольнасці, медыцынскім персаналам і прадстаўнікамі свету навукі і адукацыі. Яны будуць прысвечаны пытанням, звязаным з барацьбой з голадам, падтрымкай пажылых людзей і паліятыўнай дапамогай.

24 жніўня ў сталіцы Чылі горадзе Сант’яга арцыбіскуп Палья наведае лацінаамерыканскую сядзібу Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацыі (FAO), дзе выступіць з прамовай на тэму: Прадухіліць і зменшыць страты і марнаванне прадуктаў у кантэксце харчовай бяспекі: міжсектарны выклік.

На наступны дзень, 25 жніўня, іерарх адведвае Універсітэт Кансэпс’ёна, дзе прыме ўдзел у прэзентацыі іспанамоўнага перакладу кнігі аб паліятыўнай дапамозе, якая ў 2019 годзе была падрыхтаванага Папскай акадэміяй жыцця.

26 жніўня раніцай арцыбіскуп Палья сустрэнецца з работнікамі сферы аховы здароўя Кансэпс’ёнскай архідыяцэзіі. У цэнтры ўвагі будуць тэмы, звязаныя з заканчэннем чалавечага жыцця і ўразлівасцю. У другой палове дня старшыня Папскай акадэміі жыцця паляціць у Аргентыну.

У Буэнас-Айрэсе большая частка сустрэч ватыканскага іерарха адбудзецца 28 жніўня. Ён абмяркуе з заканадаўцамі клопат пра пажылых людзей і важнасць паліятыўнай дапамогі; потым, у сядзібе мясцовага Caritas, сустрэнецца з тэолагамі; а таксама прачытае лекцыю ў Аргентынскім каталіцкім універсітэце з нагоды 60-годдзя гэтай установы.

29 жніўня арцыбіскуп Палья адведае сядзібу дабрачыннай каталіцкай арганізацыі Familia Grande del Hogar de Cristo, сустрэнецца з групай аргентынскіх палітыкаў і здзейсніць візіт ва Універсітэт Сальвадора. 30 жніўня іерарх звернецца з відэапасланнем да супольнасці Нацыянальнай медыцынскай акадэміі.
 

22 жніўня 2023, 12:51
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930