Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканскія канікулы ў духу дона Боска

Таксама ў гэтым годзе Ватыкан арганізаваў летнія лагеры для дзяцей сваіх супрацоўнікаў. Іх праводзяць салезіяне ў духу араторыяў святога Яна Боска.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гаворка ідзе не толькі пра адпачынак, але пра тое, каб дзяцей нечаму навучыць за гэты час і, перш за ўсё, у працэсе розных гульняў і заняткаў даць кожнаму адчуць, што Езус – іх сябар, - растлумачыў ксёндз Франка Фатана, настаяцель салезіянскай супольнасці ў Ватыкане.

Летнія лагеры, часта арганізаваныя парафіямі, з'яўляюцца папулярным і неабходным рашэннем у Італіі. З прычыны спёкі школьныя канікулы тут доўжацца тры месяцы, нашмат менш, чым летні адпачынак бацькоў. Ватыкан прапануе летнюю праграму для 250 дзяцей ва ўзросце ад 5 да 13 гадоў у пяць змен з 3 ліпеня па 4 жніўня 2023 года.

Раніцай дзеці гуляюць на ватыканскіх спартыўных пляцоўках. Затым, калі спякота становіцца небяспечнай, яны ідуць у Залу Паўла VI, палова крэслаў у якой была прыбрана, каб стварыць месца для гульняў і заняткаў. У яе атрыуме арганізавалі імправізаваную сталоўку.

Дзецьмі займаюцца ксяндзы-салезіяне і сёстры-салезіянкі, а таксама 35 аніматараў – часта дзеці ватыканскіх работнікаў старэйшыя за 13 гадоў. Яны ў мінулым удзельнічалі ў такіх салезіянскіх летніках у Ватыкане, а цяпер, як валанцёры, дапамагаюць у іх арганізацыі.

Сёлетні дэвіз – Bee heroes – гераічныя пчолы. Спасылаючыся на свет пчол, салезіяне хочуць навучыць дзяцей братэрству і супольнаму жыццю. “Мы спрабуем мабілізаваць падлеткаў падумаць над тым, як мы можам змяніць сваё стаўленне і лад мыслення. Дзякуючы каманднай гульні, прыслухоўваючыся да парад вядомых трэнераў, нашы гульцы змагаюцца на полі, каб перамагчы ў адной вялікай задачы – усвядоміць, што ўсе мы браты”, - патлумачыў ксёндз Фатана.

Прысутнасць 250 дзяцей, безумоўна, не можа застацца незаўважанай Пантыфікам, таму што Зала Паўла VI знаходзіцца побач з Домам святой Марты, яго рэзідэнцыяй. Францішак штогод наведвае іх. Сёлета арганізатары чакаюць яго на наступным тыдні.
 

15 ліпеня 2023, 10:52
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031