Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro di molto
Расклад Падкасты

Прэм'ер-міністр Уганды з візітам у Ватыкане

24 ліпеня 2023 года Францішак прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Рабіну Набанджа, прэм'ер-міністра Уганды. Іх размова працягвалася каля дваццаці хвілін.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак быў крануты гасціннасцю, аказанай установамі Уганды мігрантам і бежанцам не толькі з афрыканскага рэгіёна, але і з краін Цэнтральнай Азіі, - паведаміла Зала Друку Святога Пасада.

Пантыфік падарыў сваёй госці бронзавую статуэтку голуба з аліўкавай галіной у дзюбе і надпісам: Будзьце пасланнікамі міру. Ён таксама прапанаваў кнігі з сваімі дакументамі.

Набанджа сустрэлася 25 ліпеня 2023 года з кардыналам П'етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас сардэчных перамоў, якія прайшлі ў Дзяржсакратарыяце, у цэнтры ўвагі былі добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Угандай і роля Каталіцкага Касцёла ў краіне. Былі абмеркаваны пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, адбыўся абмен думкамі па сітуацыі ў рэгіёне.
 

25 ліпеня 2023, 12:19
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930