Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Лагатып папскага падарожжа ў Манголію Лагатып папскага падарожжа ў Манголію 

Юрта і крыж на лагатыпе папскага падарожжа ў Манголію

Дэвізам апостальскага падарожжа ў Манголію стануць словы: Супольная надзея. Францішак адправіцца ў гэту азіяцкую краіну 31 жніўня і прабудзе там да 4 верасня 2023 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Зала Друку Святога Пасада тлумачыць, што дэвіз падкрэслівае “двайны сэнс апостальскага падарожжа Святога Айца ў Манголію – гэта і пастырскі, і дзяржаўны візіт”. 

Таму была абрана чыста хрысціянская цнота – надзея, але шырока распаўсюджаная і ў нехрысціянскіх колах, у спалучэнні са словам супольна, каб падкрэсліць важнасць двухбаковага супрацоўніцтва паміж Святым Пасадам і Манголіяй. Такім чынам, супольная надзея выражае агульны ідэал, а таксама з’яўляецца элементам, які можа характарызаваць гэтае апостальскае падарожжа: прысутнасць Святога Айца з’яўляецца для гэтай невялікай часткі Божага народа знакам вялікай надзеі і падбадзёрвання, а з другога боку, Касцёл у Манголіі можа стаць знакам надзеі для ўсяго Касцёла.

Дэвіз быў уключаны ў лагатып падарожжа. Над ім размешчана карта Манголіі, пазначаная колерамі дзяржаўнага сцяга (чырвоны і сіні), унутры – юрта (традыцыйны мангольскі дом), з якой падымаецца жоўты дым (колер сцяга Ватыкана). Побач з юртай змешчаны крыж – абодва элемента знаходзяцца паміж двума вертыкальнымі надпісамі на традыцыйнай мангольскай мове, якія паўтараюць дэвіз.

06 ліпеня 2023, 14:56
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031