Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Inizio - "Oratorio per la Resurrezione di nostro Signore Ges? Cristo", poesia di Carlo Sigismondo Capece
Расклад Падкасты
Сцяг Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў (ААД) Сцяг Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў (ААД) 

Святы Пасад заклікаў амерыканскія дзяржавы ўмацоўваць дэмакратыю

Тэме ўмацавання культуры дэмакратыі на амерыканскім кантыненце прысвяціў сваю прамову мансеньёр Міраслаў Вахоўскі на 53-й чарговай сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў (ААД), якая прайшла ў Вашынгтоне 21 чэрвеня 2023 года.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Падсакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі нагадаў, што служэнне грамадству прадугледжвае прызнанне годнасці кожнага чалавека, павагу да асноўных правоў чалавека, уключаючы свабоду рэлігіі і перакананняў, свабоду слова, правы этнічных меншасцяў і адказны клопат пра наш агульны дом.

Ватыканскі дыпламат нагадаў пра заклапочанасць Францішка паслабленнем дэмакратыі, пра якую ён казаў у сваім звароце да членаў дыпламатычнага корпуса ў пачатку 2023 года. На амерыканскім кантыненце асаблівую заклапочанасць выклікае крызіс у Нікарагуа, у прыватнасці, несправядлівае турэмнае зняволенне біскупа Раланда Альварэса. Акрамя таго, Святы Пасад уважліва сочыць за драматычнай сітуацыяй у Гаіці, а таксама за гуманітарным крызісам, які прымушае многіх мігрантаў пакідаць свае дамы ў пошуках будучыні.

Святы Пасад пацвярджае сваю прыхільнасць будаўніцтву мастоў дыялогу і ўзаемаразумення на карысць самых слабых і тых, хто жыве ў маргіналізаваных сітуацыях, “каб усе маглі адчуць сябе членамі адзінай чалавечай сям'і, часткай якой мы з'яўляемся”, - зазначыў мансеньёр Вахоўскі.

22 чэрвеня 2023, 13:27
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930