Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Tema con variazioni
Расклад Падкасты
Адведзіны Найсвяцейшай Панны Марыі Адведзіны Найсвяцейшай Панны Марыі 

Святы Пасад моладзі: адведайце пажылых людзей перад СДМ

Сусветныя дні моладзі – гэта запрашэнне да асабістай сустрэчы з Езусам Хрыстом, - падкрэсліў ксёндз Жуан Шагас з Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Прадстаўнік Святога Пасаду заўважыў, што моладзеваму форуму, які адбудзецца з 1 па 6 жніўня 2023 года ў Лісабоне, будзе папярэднічаць Сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей, які адзначаецца ў Касцёле ў чацвёртую нядзелю ліпеня з нагоды літургічнага ўспаміну святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі і адпаведна дзядулі і бабулі Езуса. Ён пройдзе 23 ліпеня 2023 года.

У сувязі з гэтым ксёндз Жуан Шагас заклікаў моладзь перад паездкай у сталіцу Партугаліі адведаць пажылых людзей. Па яго словах, гэта запрашэнне зрабіў сам Папа, выбраўшы ў якасці тэмы форума словы з евангельскага апавядання пра візіт Панны Марыі да сваёй састарэлай сваячкі Альжбеты: Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну. Гэты евангельскі тэкст паказвае, наколькі важны мост паміж пакаленнямі ў перажыванні веры, - сказаў святар у інтэрв’ю каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву SIR.

Ксёндз Шагас нагадаў, што дзякуючы спецыяльнаму аплету для смартфонаў праз канал Vatican News маладыя людзі, якіх называюць “лічбавым пакаленнем”, змогуць пачуць сінхронны пераклад прамоў Папы. Але моладзь таксама запрашаецца адключыцца ад тэхналогій і “ўключыць рэжым палёту”, каб перажыць хвіліны цішыні, якія палягчаюць слуханне Бога. Ватыканскі святар падкрэсліў, што хаця ўдзел у СДМ прадугледжвае здзяйсненне падарожжа, самае важнае – зрабіць падарожжа ў сэрцы.

Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы распавёў, што падрыхтоўка да галоўных мерапрыемстваў СДМ-2023 ужо знаходзіцца на фінішнай прамой, а колькасць зарэгістраваных удзельнікаў складае каля 600 тысяч чалавек.

Ксёндз Шагас заўважыў, што быў створаны спецыяльны фонд для падтрымкі маладых людзей з тэрыторый, якія церпяць ад рознага роду крызісаў, у тым ліку ад вайны. Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі мае магчымасць зрабіць ахвяраванне на гэтыя мэты. “Кранальна бачыць, як моладзь хоча дапамагчы сваім равеснікам, каб сустрэцца з імі на СДМ. Гэта паказвае скарб, які мы захоўваем як Касцёл – прастору сяброўства, дзялення і сумеснага жыцця”, - дадаў ксёндз Жуан Шагас.
 

12 чэрвеня 2023, 11:08
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930