Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ІМША НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Сястра Лусіа душ Сантуш Сястра Лусіа душ Сантуш 

Прызнана гераічнасць цнот сястры Лусіі душ Сантуш з Фацімы

Папа ўхваліў дэкрэты аб прызнанні мучаніцтва 20-ці ахвяр грамадзянскай вайны ў Іспаніі і гераічнасці цнот шасці Слугаў Божых з Іспаніі, Бразіліі, Італіі, ЗША і Партугаліі, у тым ліку сястры Лусіі душ Сантуш, сведкі марыйных аб’яўленняў у Фаціме.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Дэкрэт аб прызнанні мучаніцтва датычыць ксяндза Мануэля Ганзалеса-Серны Радрыгеса і дзевятнаццаці яго паплечнікаў, святароў, семінарыстаў, свецкіх вернікаў і верніц, забітых з нянавісці да веры падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Усе яны загінулі на працягу 1936 годзе ў Севільі і ваколіцах гэтага горада ад рук баевікоў-рэспубліканцаў.

Дакументы аб прызнанні гераічнасці цнот тычацца арцыбіскупа Антоніу дэ Алмэйды Лустозы (1886-1947), бразільскага салезіяніна, пастыра архідыяцэзіі Фарталеза; айца Антоніа Пагані (1526-1589), італьянскага францішканіна, заснавальніка Таварыства сясцёр пакорных дачок Беззаганнай Марыі; сястры Мэры Элізабэт Лэндж (1794-1882), кубінска-амерыканскай законніцы, заснавальніцы Сясцёр аблатак Провіду; сястры Анны Піі Канталупы (1888-1983) італьянскай законніцы з Таварыства дачок любові святога Вінцэнта дэ Поля; і сястры Лусіі дэ Жэзус душ Сантуш (1907-2005), партугальскай законніцы з Ордэна кармелітак босых, сведкіх цудоўных марыйных аб’яўленняў у Фаціме.

Пантыфік ухваліў прамульгацыю дэкрэтаў падчас аўдыенцыі для кардынала Марчэла Сэмерары, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі, якога прыняў 23 чэрвеня 2023 года.
 

22 чэрвеня 2023, 12:44
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930